Мінадукацыі стварыла чат-бот для прыёму скаргаў на ацяпленне ў дзіцячых садках і школах

25 верасня, Позірк. Аб стварэнні чат-бота ў месенджары “Телеграм” для зваротаў грамадзян па пытаннях тэмпературнага рэжыму ў дзіцячых садках, школах і ўстановах дадатковай адукацыі паведаміла 25 верасня Міністэрства адукацыі.
“Замерзлі ў класе? Занадта горача ў групе? Ёсць прапановы па паляпшэнні ўмоў? Пішыце свае заўвагі і прапановы — вашае меркаванне важна!” — заклікала ведамства.
Гэта не першы чат-бот Мінадукацыі. У жніўні 2023 года яно стварыла аналагічны рэсурс для зваротаў грамадзян па пытаннях харчавання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.
Пачатак ацяпляльнага сезона штогод залежыць ад тэмпературы паветра ў канкрэтных рэгіёнах краіны. У 2024 годзе ў Мінску ён пачаўся 4 кастрычніка, ва ўстановах сацыяльнай сферы — 1 кастрычніка.
У сацыяльных аб’ектах батарэі павінны ўключаць, калі сярэднесутачная тэмпература на працягу трох сутак запар не перавышае +10 °С. Ацяпляльны сезон у жыллёвым фондзе пачынаецца, калі сярэднесутачная тэмпература паветра за такі ж перыяд не перавышае +8 °С.
24 верасня на прэс-канферэнцыі намеснік генеральнага дырэктара па камунальнай гаспадарцы Мінскага абласнога аб’яднання ЖКГ Андрэй Шульга заявіў, што ў рэгіёне не паспеюць да ацяпляльнага сезона замяніць усе цепласеткі.

- ПалітыкаЦіханоўская наведае цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі міруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы працуюць над "Еўрапейскай дарожнай картай для Беларусі" — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2026 годзе ЕС выдзеліць 30 млн еўра на дапамогу народу Беларусі — еўракамісар Кос (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваДамовы саюзнага страхавання транспартных сродкаў заключылі больш за 40 тыс. аўтаўладальнікаў — Мінфін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаКампартыя В'етнама кантралюе пытанне адкрыцця ў 2026 годзе лініі па зборцы трактароў МТЗ — ВальфовічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


