Большасць выбаршчыкаў у амбасадзе Малдовы ў Мінску прагаласавала за ўступленне ў ЕС

28 кастрычніка, Позірк. Большасць выбаршчыкаў на ўчастку ў амбасадзе Малдовы ў Мінску прагаласавала за ўнясенне ў Канстытуцыю палажэння аб інтэграцыі краіны ў Еўрапейскі саюз.
Галасаванне адбылося 20 кастрычніка, пратаколы з выбарчых участкаў, у тым ліку замежных, былі апублікаваныя пазней.
У падтрымку ўступлення Малдовы ў ЕС выказалася 110 з 203 (54,2%) грамадзян краіны, якія знаходзіліся ў Беларусі і чые бюлетэні былі прызнаныя сапраўднымі, супраць — 93 (45,8%). Усяго ў галасаванні ўдзельнічала 205 чалавек. У амбасаду было завезена 2.000 бюлетэняў.
Агулам грамадзяне Малдовы выказаліся за ўключэнне ў Асноўны закон пункта аб інтэграцыі краіны ў ЕС як стратэгічнай мэты (50,38%).
Адначасова адбыўся першы тур прэзідэнцкіх выбараў. Цяперашні кіраўнік дзяржавы, прыхільніца еўраінтэграцыі Мая Санду (беспартыйная) на ўчастку ў Мінску атрымала адносную большасць галасоў — 42,86% (87 з 203). На другім месцы Аляксандр Стаяногла (вылучаны Партыяй сацыялістаў) — 32,02% (65 галасоў). Гэтыя ж кандыдаты выйшлі ў другі тур (адбудзецца 3 лістапада) па выніках падліку ўсіх галасоў, набраўшы адпаведна 42,49% і 25,95%.
Гл. таксама:
У Мінску на ўчастку па выбарах у грузінскі парламент з невялікім адрывам перамагла кіруючая партыя

- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


