Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Ісландыі

31 кастрычніка, “Позірк”. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Ісландыю ўпершыню сустрэлася з новым прэзідэнтам краіны Халай Томасдоцір, якая заняла пасаду ў жніўні 2024 года.
Яны абмеркавалі рост рэпрсій у Беларусі, “метады вызвалення і спосабы дапамогі палітзняволеным, у тым ліку — людзям, якія знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада, важнасць падтрымкі незалежных медыя, бізнесу і культурніцкіх ініцыятываў і арганізыяў і падтрымку Украіны”, паведаміла прэс-служба беларускага палітыка.
“Я шчыра ўдзячная Ісландыі за ўсебаковую падтрымку ў дачыненні да беларусаў. Дзякуючы прэзідэнтцы Хале Томасдоцір і прэм’ер-міністру Б’ярні Бенедыктсану, голас беларусаў пачулі на Паўночнай радзе — і гэта адкрывае нам шлях для яшчэ больш шчыльнага супрацоўніцтва з Паўночнымі краінамі”, — заявіла Ціханоўская.
Напярэдадні Ціханоўская заклікала краіны Паўночнай рады “адрынуць так званыя выбары” ў Беларусі.
Дэмакратычны лідар наведвае Ісландыю 28–31 кастрычніка. Ціханоўская — адзін з двух спецыяльных гасцей 76-й сесіі Паўночнага савета. Другі — прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Савет міністраў Паўночных краін (СМПК) прыпыніў супрацоўніцтва з Расіяй у сакавіку 2022 года, пасля таго, як яна 24 лютага напала на Украіну, а таксама з Беларуссю за ролю Мінска ў гэтай вайне.
Паўночная рада — арганізацыя для каардынацыі супрацоўніцтва паміж краінамі Паўночнай Еўропы, куды ўваходзяць Данія, Ісландыя, Нарвегія, Фінляндыя і Швецыя.

- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх карт амаль дасягнула 20 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прыватнага сектара па крэдытах вырасла за год у 5,5 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаУ Гомелі і вобласці КДБ працягвае праверку адвакатаў — крыніца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаНа чварціну вырасла за год пратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка