Спажывецкія цэны ў верасні выраслі на 0,5%, з пачатку года — на 3,6% (дапоўнена)

9 кастрычніка, Позірк. Спажывецкія цэны ў верасні 2026 года выраслі на 0,5%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Харчовыя тавары за месяц падаражэлі на 0,1%, нехарчовыя — на 0,6%, паслугі — на 0,9%.
У параўнанні са снежнем 2025-га рост цэн склаў 3,6%. Харчовыя тавары сталі даражэйшымі на 0,8%, нехарчовыя — на 3,4%, паслугі — на 8,6%.
У гадавым вымярэнні (да верасня 2025-га) цэны сталі вышэйшыя на 4,6%: на харчовыя тавары — на 2,8%, нехарчовыя — на 3,7%, паслугі — на 9%.
Летась інфляцыя склала 6,8%. Паводле найважнейшых прагнозных (дэ-факта — планавых) параметраў развіцця краіны на мінулы год, паказчык не павінен быў перавысіць 5%.
На бягучы год інфляцыя запланаваная на ўзроўні да 7%.
Памесячныя паказчыкі “дапушчальнага росту цэн” да канца 2026 года зацверджаныя пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 30 снежня 2025 года № 84.
У студзені цэны не павінны былі вырасці больш чым на 0,7% да ўзроўню снежня 2025-га (фактычна +0,5%), у лютым (з нарастаючым вынікам) — не больш за 2% (+1%), сакавіку — 2,5% (+1,6%), красавіку — 3,1% (+2,5%), траўні — 3,4% (+2,6%), чэрвені — 3,8% (+2,9%), ліпені — 4% (+3,2%), жніўні — 4,2% (+3,1%), верасні — 4,9% (+3,6%).
Далей: кастрычнік — 5,5%, лістапад — 6,2%.
Змены ў сістэму рэгулявання цэн урад унёс 10 ліпеня. Пералік тавараў, якія падлягаюць яму, скарочаны з 199 да 76 пазіцый (у 2,6 раза).
Стрымліванне цэн і інфляцыі “ў запланаваным калідоры” застаецца за ўрадам, заявіў Аляксандр Лукашэнка 7 жніўня. Парушэнні дысцыпліны цэнаўтварэння, паводле яго слоў, “дапускаюцца паўсюдна, нават справы крымінальныя распачыналі“.
Праз 10 дзён Саўмін адсправаздачыўся аб тым, што МАРГ папярэдзіла гандлёвыя сеткі і імпарцёраў аб магчымым аднаўленні цэнавага рэгулявання “пры з’яўленні прыкмет неабгрунтаванага росту цэн або ўзмацненні ціску знешніх фактараў“.


- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаДзяржслужба занятасці перастала публікаваць звесткі аб колькасці вакансій для замежнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на мяжы Беларусі і ЕС на пачатку кастрычніка крыху вышэйшая, чым на пачатку верасня — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДзярждэп ЗША зноў уключыў Беларусь у спіс краін — гандляроў людзьмі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка

