Мінск 15:42

У Старадарожскім раёне кіроўца Hyundai загінуў пры сутыкненні з грузавіком

Фота: ДАІ Мінскай вобласці

9 кастрычніка, Позірк. Аб гібелі 40-гадовага кіроўцы легкавога аўтамабіля ў выніку сутыкнення з грузавіком у Старадарожскім раёне, паведаміла Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці.

ДТЗ здарылася 8 кастрычніка каля 19:59 на 287-м км аўтадарогі Р-43 мяжа РФ — Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы. Кіроўца Hyundai выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем Mercedes з паўпрычэпам пад кіраваннем 42-гадовага кіроўцы.

Кіроўца легкавога аўто памёр на месцы здарэння.

У 2025 годзе колькасць дарожна-транспартных здарэнняў у Беларусі знізілася на 5,5% (з 3.453 да 3.262), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Колькасць загінулых у ДТЗ скарацілася на 1,8% (з 434 да 426), траўмаваных — на 8,4% (з 3.804 да 3.483).

Падзяліцца: