Лукашэнка хоча ўдзельнічаць у стварэнні “хаба ўгнаенняў” у Алжыры

1 лістапада, Позірк. “Беларуска-алжырскія адносіны выйшлі на новы ўзровень, а супрацоўніцтва паміж краінамі працягвае ўмацоўвацца”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы прэзідэнта Алжыра Абдэльмаджыда Тэбуна з 70-й гадавінай Дня Рэвалюцыі.
Паводле яго слоў, якія перадае прэс-служба, Беларусь “гатовая дапамагчы” Алжыру ў стварэнні “збожжавага хаба, хаба угнаенняў, выхаду на самазабеспячэнне прадуктамі харчавання, а таксама ў іншых галінах”.
“Гэты дзень у гісторыі вашай краіны сімвалізуе стойкасць, мужнасць і непахісную волю народа да пабудовы самастойнай дзяржавы, нагадвае аб ахвярах і цяжкасцях, якія давялося пераадолець для здабыцця суверэнітэту. Беларусы ўшаноўваюць памяць пра герояў, якія ўнеслі бясцэнны ўклад у станаўленне незалежнага Алжыра”, — гаворыцца ў віншаванні.
9 верасня, віншуючы Тэбуна з перавыбраннем прэзідэнтам краіны на другі тэрмін, Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць найбліжэйшым часам наведаць Алжыр.
“Спадзяюся, што падчас асабістай сустрэчы мы зможам намеціць сумесныя крокі, накіраваныя на пашырэнне беларуска-алжырскага супрацоўніцтва ў розных галінах”, — заявіў ён.
1 лістапада 2023 года, віншуючы Тэбуна з Днём Рэвалюцыі, Лукашэнка выказаў надзею на “хуткую сустрэчу” з ім для абмеркавання “далейшых планаў па развіцці двухбаковых адносін”. Ён адзначыў, што Беларусь зацікаўленая “ў нарошчванні плённай супрацы” ў галіне паставак прадуктаў харчавання, стварэння сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі і транспартных сродкаў.
У сярэдзіне красавіка 2024 года Сяргей Алейнік, які на той момант займаў пасаду кіраўніка МЗС, перадаў Тэбуну пасланне Лукашэнку з “канкрэтнымі прапановамі па развіцці двухбаковай супрацы”.
Па выніках перамоваў са сваім алжырскім калегам Ахмедам Атафам Алейнік заявіў, што абедзве краіны адзначаюць неабходнасць прапрацаваць пытанне запуску прамых авіязносін паміж сталіцамі.
На сустрэчы кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў абмяркоўвалі сярод іншага пытанні “актывізацыі гандлёва-эканамічнай супрацы і рэалізацыі кааперацыйных праектаў у шэрагу сфер, якія маюць узаемны інтарэс — аграпрамысловая галіна, навука і тэхналогіі, гуманітарнае вымярэнне”.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Алжырам усталяваныя ў 1995 годзе.
Паводле даных амбасады Беларусі ў Егіпце, якая адказвае ў тым ліку за прадстаўленне інтарэсаў Мінска ў Алжыры, узаемны тавараабарот у 2021 годзе склаў усяго 1,01 млн долараў. Беларусь экспартавала калійныя ўгнаенні, канцылярскія тавары, газетную паперу, пакрыты ці прапітаны пластмасамі тэкстыль, паставак з Алжыра не было. Статыстыка па гандлі за 2022 і 2023 гады не прыводзіцца.
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская выступіць у Валенсіі на пленуме найбуйнейшай партыі Еўрапарламента (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ пачатку красавіка долар на біржы патаннеў на 2,6%, еўра — падаражэў на 3,7% на фоне стабільнасці курсу расейскага рубляМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС спынілі больш за 8 тыс. спробаў мігрантаў нелегальна трапіць з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу ў Беларусі перакрытыя рэкорды холаду 1893 і 1902 гадоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 28 красавіка — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым чвэрць арганізацый Беларусі была стратнай, у Мінску — амаль траціна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка