Улады Эстоніі ўзгаднілі папраўкі аб пазбаўленні грамадзян Беларусі права голасу на мясцовых выбарах
7 лістапада, Позірк. Кааліцыя кіруючых партый Эстоніі прыйшла да пагаднення аб пазбаўленні грамадзян Беларусі і Расіі, якія пастаянна пражываюць у краіне, права голасу на мясцовых выбарах, паведамляе партал err.ee.
Мяркуецца, што адпаведныя змены будуць унесеныя ў Канстытуцыю.
Паводле слоў кіраўніка канстытуцыйнай камісіі Хендрыка Тэраса (партыя Еesti 200), мэта законапраекта — пазбавіць права голасу “грамадзян краін-агрэсараў”.
“На дадзены момант абмеркаванне пакуль не завершанае, удакладняюцца фармулёўкі па некаторых пытаннях. Узгодненыя агульныя прынцыпы”, — сказаў Тэрас.
У адпаведнасці з праектам паправак, выбарчае права на мясцовых выбарах захаваюць грамадзянам краін Еўрасаюза і НАТО.
Паведамляецца, што раней змены падтрымаў прэм’ер-міністр Эстоніі, лідар Партыі рэформаў Крыстэн Міхал.
Чарговыя муніцыпальныя выбары пройдуць у гэтай балтыйскай дзяржаве ў кастрычніку 2025 года.
Пазбаўленне права голасу грамадзян Беларусі і Расіі абмяркоўваецца ў Эстоніі з 2023 года. Паведамлялася, што гэтае рашэнне можа закрануць каля 69 тыс. беларусаў і расіян, якія пастаянна пражываюць у краіне.
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ Офісе Ціханоўскай разлічваюць, што пры Трампе палітыка ЗША па Беларусі застанецца паслядоўнай і прынцыповай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка