У спіс “экстрэмістаў“ дададзена 18 чалавек, у тым ліку музыкант Вабішчэвіч
4 студзеня, Позірк. У пералік “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, 3 студзеня дададзена яшчэ 18 чалавек. Цяпер у дакуменце на сайце Міністэрства ўнутраных спраў 4.826 пазіцый.
Сярод іх прыгавораны ў снежні мінулага года да 2,5 года абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) музыкант Іван Вабішчэвіч (творчы псеўданім Дядя Ваня). Затрыманаму ў лістападзе 2024 года мужчыне інкрымінавалі ўдзел у акцыі пратэсту 23 жніўня 2020-га.
Таксама ў спіс унесены Уладзімір Гарадзілаў, Аляксандр Краўчук, Анжэла Савіна, Уладзімір Зінавенка, Мікіта Максіменка, Арцём Шпакоў, Дзмітрый Тарлоўскі, Аляксей Крыжаноўскі, Максім Чахоўскі, Таццяна Бандарэнка, Аляксей Крывашэй, Іван Калядзенка, Андрэй Шайбак, Марта Тэсфайе, Яўген Кліндзюк і Мікалай Нікалаеў.
Усе яны, мяркуючы па ўказаных артыкулах КК, пераследуюцца па палітычных матывах. Тры чалавекі адбываюць пакаранне, насупраць імёнаў астатніх стаіць адзнака “судзімасць не пагашана”, што на практыцы можа азначаць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі.
Ніхто з тых, хто папоўніў спіс, не прызнаваўся палітвязнем.
- ЭканомікаСума страхавых рэзерваў у 2,3 раза перавысіла суму страхавых выплат за апошнія тры гады — МінфінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваПаводле прагнозаў цэнтра эпідэміялогіі, уздым захворвання на ВРВІ, у тым ліку на грып, у Беларусі чакаецца ў студзені — пачатку лютага 2027 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа 40 тыдняў на патрабаванне ўладаў Польшчы краіну пакінула больш за 800 грамадзян Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


