Справа аб арганізацыі нелегальнай міграцыі перададзеная ў польскі суд, сярод абвінавачаных — грамадзянін Беларусі
8 лістапада, Позірк. Пракуратура Польшчы перадала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да 26 чалавек, паведамляе Памежная ахова гэтай краіны.
Фігуранты справы абвінавачваюцца ў рэалізацыі злачыннай схемы нелегальнай міграцыі, сярод іх пяцёра грамадзян Украіны і адзін грамадзянін Беларусі.
“Гэта фінал паўтарагадовага расследавання <…>, — гаворыцца ў паведамленні. — Сабраны матэрыял паказвае, што ў складзе арганізаванай злачыннай групы людзі дзейнічалі з кастрычніка 2022 года. Замежнікі перавозілі нелегальных мігрантаў праз Беларусь і так званы “Балканскі маршрут” у краіны Заходняй Еўропы”.
Адзначаецца, што фігурантам выстаўленае абвінавачванне ў “дзейнасці ў складзе арганізаванай злачыннай групы”. Аднаму чалавеку інкрымінавана “кіраўніцтва злачыннай групай”, 16 — “арганізацыя нелегальнай міграцыі”.
“Шасцярым замежнікам таксама выстаўленае абвінавачванне ў захоўванні значнай колькасці наркатычных сродкаў”, — падкрэсліла памежная служба.
“Большасць падазраваных прызналіся ў злачынствах на допытах. <…> Восем чалавек арыштаваныя. Падчас расследавання была арыштаваная маёмасць і фінансавыя рэсурсы на агульную суму 173.940 злотых (каля 43,5 долараў)”, — заявілі ў ведамстве.
Пра тое, што ў розных раёнах Польшчы затрымана 11 чалавек — беларускіх, польскіх, расійскіх і ўкраінскіх грамадзян, абвінавачаных у арганізацыі нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі і РФ у краіны Заходняй Еўропы, паведаміла 24 кастрычніка польскае выданне Wiadomosci са спасылкай на прэс-сакратара Падляскага аддзялення памежнай аховы Катажыну Здановіч.
У дачыненні да шасці чалавек прыменена мера стрымання ў выглядзе часовага арышту.
Адзначалася, што ў аперацыі ўдзельнічала каля 120 супрацоўнікаў польскага памежнага ведамства і прадстаўнікоў Еўрапола.
Сілавікі абшукалі 11 аб’ектаў нерухомасці і некалькі транспартных сродкаў, якімі карысталіся затрыманыя. Вынятыя сродкі сувязі, кампутары, дакументы і 80 тыс. злотых (каля 20 тыс. долараў).
Здановіч паведаміла, што ў пераважнай большасці выпадкаў роля затрыманых заключалася ў пошуку ў Польшчы кур’ераў, якія забіралі б мігрантаў у раёне мяжы з Беларуссю і адвозілі б іх да мяжы з Германіяй.
Адзін з затрыманых, грамадзянін РФ, “дзейнічаў пад выглядам вядзення бізнесу па пракаце аўтамабіляў” у Польшчы. Ён сам набіраў кур’ераў і даваў ім аўтамабілі для перавозкі нелегальных мігрантаў.
Паведамлялася, што ад пачатку года супрацоўнікі Падляскага памежнага ўпраўлення затрымалі 321 арганізатара нелегальнай міграцыі. Суды наклалі часовы арышт на 66 з іх.
4 чэрвеня Памежная ахова Польшчы паведаміла, што ў Варшаве затрыманы 26-гадовы грамадзянін Беларусі. Яго абвінавацілі ў кіраўніцтве злачыннай групай, якая займалася арганізацыяй нелегальнай міграцыі. Паводле інфармацыі ведамства, у выніку дзейнасці гэтай групы ў краіну незаконна трапіла каля 2 тыс. чалавек.
Тады абвінавачанні былі выстаўленыя 30 грамадзянам Польшчы, Беларусі і Украіны, чацвёра з іх былі змешчаныя пад арышт.
Па стане на 7 лістапада з пачатку 2024 года суседнія краіны ЕС прадухілілі 34.466 спробаў пранікнення нелегалаў з Беларусі (Польшча — 28.486, Латвія — 5.108, Літва — 872). Гэта на 12,4% менш, чым за аналагічны леташні перыяд — 39.334 (24.023, 13.119, 2.192).
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа апошнія тры гады колькасць уведзеных у эксплуатацыю кватэр скарацілася на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУрад Украіны прапануе выключыць беларускую мову са спісу тых, якія падлягаюць абароне ў краіне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства