Ціханоўская і прэзідэнт Германіі абмеркавалі будучыню Еўропы пасля змены ўлады ў ЗША

9 лістапада, Позірк. Будучыню Еўропы пасля змены ўлады ў ЗША абмеркавалі ў Берліне Святлана Ціханоўская і прэзідэнт Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер.
Сустрэча адбылася 9 лістапада ў рамках святкавання 35-й гадавіны падзення Берлінскай сцяны.
“Мы шмат казалі пра сітуацыю ў свеце, — паведаміла “Позірку” беларускі дэмакратычны лідар. — Бо спадар Штайнмаер сустракаецца амаль штодня з многімі прэзідэнтамі, і я цікавілася яго меркаваннем, што чакае Еўропу, калі, напрыклад, зменіцца палітыка ЗША, хоць усе гэтыя чатыры гады мы бачылі падтрымку абедзвюх [амерыканскіх] партый (Дэмакратычнай і Рэспубліканскай. — “Позірк”.) у тым, што тычыцца Беларусі і Украіны. Але зараз такі незразумелы час. І я пыталася, ці застанецца Еўропа аб’яднанай, нават калі не будзе ўпэўненай палітыкі ЗША. Спадар Штайнмаер дзяліўся думкамі, як гэта можа выглядаць, ці будзе Еўропа адчуваць сябе слабейшай, калі адбудуцца перамены ў амерыканскай знешняй палітыцы”.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 66 дзён запар фіксуе актыўнасць мігрантаў ля сваёй мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27–29 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2025 годзе ў Беларусі выдадзена ў 4,2 раза менш шэнгенскіх віз, чым у 2019-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка


