Беларускія ўлады на арганізаванай імі канферэнцыі абвінавачваюць ЕС у нежаданні вырашаць праблемы нелегальнай міграцыі
15 лістапада, Позірк. У Беларусі за мінулы год “спынена каля 60 каналаў нелегальнай міграцыі, затрымана звыш 170 кіраўнікоў і каардынатараў, якія займаліся гэтымі пытаннямі, узбуджана пракуратурай звыш 100 крымінальных спраў па гэтых пытаннях”.
Пра гэта, паводле інфармацыі дзяржСМІ, заявіў дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч у ходзе міжнароднай канферэнцыі на тэму нелегальнай міграцыі і прасоўвання рэгіянальнай супрацы ў вырашэнні гэтай праблемы 15 лістапада ў Мінску.
Адначасова Вальфовіч, спаслаўшыся на адсутнасць на канферэнцыі запрошаных дыпламатаў краін ЕС, абвінаваціў заходнія краіны, “якія больш за ўсё пра гэта (нелегальную міграцыю. — “Позірк”.) крычаць”, у нежаданні абмяркоўваць і знаходзіць шляхі вырашэння гэтай праблемы.
“Каб знайсці шляхі вырашэння пытання, трэба садзіцца за стол перамоў, весці дыялог, выпрацоўваць канструктыўныя сумесныя крокі, арганізоўваць больш шчыльнае ўзаемадзеянне. Вядома ж, з краінамі-суседзямі — Польшчай, краінамі Балтыі. Мы неаднаразова па лініі МЗС, іншым каналам прапаноўвалі абмяркоўваць, шукаць шляхі вырашэння. А яны ляжаць у шмат якіх плоскасцях”, — заявіў Вальфовіч.
Паводле яго сцвярджэння, сумеснай эфектыўнай працы ў сферы не садзейнічаюць і санкцыі Захаду ў дачыненні да Беларусі.
“Перакананы, што ў цяперашняй абстаноўцы наспела неабходнасць фармавання ў рэгіёне Еўразіі больш эфектыўнай і транспарэнтнай сістэмы вырашэння ўсяго комплексу праблем нелегальнай міграцыі”, — заявіў ён, адзначыўшы, што “такая сістэма павінна грунтавацца на міжнародным праве і яго інстытутах”.
Пры гэтым, паводле сцвярджэння Вальфовіча, “Беларусь у чарговы раз дэманструе жаданне і ініцыятыву практычна вырашыць існую праблему”: “Нягледзячы на тое, што нас абвінавачваюць у тым, што Беларусь з’яўляецца крыніцай гэтай праблемы, мы акурат дэманструем практычныя крокі, як знайсці шляхі рашэнні. І сёння чарговы раз Мінск стаў міжнароднай палітычнай экспертнай пляцоўкай для абмеркавання пытанняў незаконнай міграцыі”.
“Мы зацікаўленыя не ў будаўніцтве платоў на нашай мяжы, не ў прыгнёце мігрантаў, не ў прыніжэнні, збіванні і знішчэнні… За апошні год мы зафіксавалі 50 выпадкаў гібелі мігрантаў, якіх нам падкінуў Еўрасаюз. З іх боку. Колькасць пакалечаных людзей вылічаецца сотнямі”, — сцвярджае дзяржсакратар Савета бяспекі.
Пра тое, што суседнія з Беларуссю краіны ЕС не робяць спробаў наладзіць камунікацыю з Мінскам па процідзеянні нелегальнай міграцыі, таксама заявіў на канферэнцыі першы намеснік міністра ўнутраных спраў Юрый Назаранка.
Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў у сваю чаргу сказаў: “Калі не хоча з намі Еўрасаюз працаваць, рашэнне відавочнае: ідзіце ў гэтыя краіны, адкуль бягуць гэтыя людзі, і працуйце з імі. Каб яны выбудоўвалі ў сваёй краіне ўсе гэтыя межы. Уладкоўвайце з імі аблавы ў аэрапорце, на дарогах, у лясах, балотах і гэтак далей. І тады пытанняў да Беларусі проста не будзе. Калі Еўрасаюз з гэтымі краінамі ўсё вырашае, то ў Беларусь ніхто не пойдзе. Але калі Еўрасаюзу трэба тут (а гэта значна меншыя сродкі, чым выбудоўваць лінію па ўсім Усходзе), значыць, трэба з намі размаўляць”.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Па стане на 14 лістапада 2024 года ад пачатку года суседнія з Беларуссю краіны ЕС спынілі 34.782 спробы парушэння мяжы з боку Беларусі (Польшча — 28.668, Латвія — 5.200, Літва — 914). Гэта на 14% менш, чым за аналагічны леташні перыяд (40.437). На польскім напрамку актыўнасць вырасла на 16,5% (24.608), латвійскім — знізілася на 61,4%, або ў 2,6 раза (13.474), літоўскім — на 61,2%, або ў 2,6 раза (2.355), сведчыць аналіз даных памежных ведамстваў, які праводзіцца “Позіркам”.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія накіроўваюцца ў Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды “паклікалі”.
“Мы да ўвядзення санкцый вельмі сур’ёзна з Захадам супрацоўнічалі, аж да таго, што заключылі дагавор аб рэадмісіі. Пасля яны ад гэтага адмовіліся. Мы лавіць іх не будзем. Наша справа — гарантаваць бяспеку народа”, — сказаў ён, у прыватнасці, 2 ліпеня.
“Галоўнае ў тым, што я не маю намеру аддаваць загад пагранічнікам, вайскоўцам ды іншым, каб яны абаранялі Еўрапейскі саюз на мяжы Беларусі і Польшчы. Вы накінулі пятлю на нашу шыю і яшчэ прымушаеце нас, каб мы абаранялі вас ад гэтых небаракаў”, — заявіў Лукашэнка.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+