Лукашэнка дазволіў бюджэтнікам за дадатковую плату выконваць працу скарочаных калег
21 лістапада, Позірк. Змены ва ўказ 2019 года “Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных арганізацый” падпісаў 21 лістапада Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Новы ўказ дазваляе кіраўнікам бюджэтных арганізацый “па ўзгадненні з прафсаюзам засцвярджаць штатную колькасць работнікаў у меншай колькасці, чым вызначана тыпавымі штатнымі раскладамі і нарматывамі колькасці”.
Пры гэтым “прадугледжаная магчымасць устанаўліваць работнікам бюджэтных арганізацый індывідуальныя даплаты за выкананне дадатковых працоўных абавязкаў (з іх згоды) па аптымізаваных пасадах”.
У тэксце дакумента адзначаецца, што ён прыняты “ў мэтах павышэння заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый”.
Указ уступіць у сілу 1 студзеня 2025 года.
31 кастрычніка Палата прадстаўнікоў у першым чытанні прыняла законапраект аб рэспубліканскім бюджэце на 2025 год. Даходная частка складае 45 млрд 835,8 млн рублёў — на 8,1% больш, чым было запланавана на 2024 год. Выдаткі, у якія ўключаныя заробкі бюджэтнікам, сфарміраваныя ў суме 50 млрд 295,2 млн рублёў (+12%).
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваНатуральнае змяншэнне насельніцтва ў 2025 годзе было ў 1,9 раза больш, чым у 1995-м — першым поўным годзе кіравання Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСуседнія краіны ЕС ад пачатку красавіка зафіксавалі больш за 2 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства



