Па выніках восеньскага прызыву шэрагі Узброеных сіл папоўніла больш за 8 тыс. чалавек — Хрэнін
23 лістапада, Позірк. Па выніках восеньскай прызыўной кампаніі шэрагі Узброеных сіл папоўніла больш за 8 тыс. маладых людзей, паведаміў журналістам 23 лістапада міністр абароны Віктар Хрэнін.
Паводле інфармацыі прэс-службы ваеннага ведамства, чыноўнік прысутнічаў на цырымоніі прыняцця прысягі навабранцамі 72-га аб’яднанага навучальнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў (вайсковы гарадок Печы ў Барысаве, Мінская вобласць).
“Праблема недаўкамплектаванасці, якая існавала пэўны час ва Узброеных сілах, вось ужо два гады як вырашаная, — сцвярджае Хрэнін. — Сёння хлопцаў, што гатовыя служыць у войску, больш, чым маецца пасад. Асаблівасцю гэтай прызыўной кампаніі было тое, што ў ваенкаматы было вельмі шмат званкоў ад маладых людзей з адным пытаннем: “Чаму мяне не бяруць у войска?” Гэта кажа пра тое, што змянілася ў маладых людзей стаўленне да арміі, што падвысіўся яе прэстыж”.
Паводле слоў кіраўніка Мінабароны, у Беларусі “значна перагледзелі праграмы баявой падрыхтоўкі і сам падыход да яе арганізацыі”. Ён паведаміў, што галоўнай часткай падрыхтоўкі з’яўляюцца палявыя заняткі.
“У аснове будзе тактыка, агнявая падрыхтоўка, інжынерная падрыхтоўка, тактычная медыцына, барацьба з дронамі ды іншыя прадметы, — заявіў міністр. — Вядома ж, і фізічная падрыхтоўка, якая, перш за ўсё, неабходная маладым хлопцам, каб вынесці тыя нагрузкі, што на іх будуць ускладзеныя”.
У Беларусі штогод праходзяць два прызывы — вясновы і восеньскі. Сёлета адпраўляць навабранцаў у войскі ў рамках восеньскай кампаніі пачалі 22 кастрычніка.
На пачатку 2023 года былі зніжаныя патрабаванні да стану здароўя грамадзян, якія прымяняюцца пры вызначэнні прыдатнасці да праходжання вайсковай службы. У прыватнасці, верхняя мяжа масы, пры якой грамадзян прызнаюць непрыдатнымі да службы ў сілах спецыяльных аперацый, узнятая з 90 да 100 кг. Пры гэтым мужчын, якія важаць больш за 100 кг, дазволена прымаць у органы пагранічнай службы, а таксама спецыяльныя міліцэйскія злучэнні і вайсковыя часці.
Раней не прыпісваліся да прызыўных участкаў і прызнаваліся непрыдатнымі да тэрміновай службы і службы ў рэзерве ў мірны час грамадзяне з атлусценнем II ступені з індэксам масы цела 37 кг/м2 (больш за 117 кг пры сярэднім для беларускіх мужчын росце 178 см), з блізарукасцю любога вока на адным з мерыдыянаў 6–8 дыёптрый. Цяпер такія грамадзяне прызнаюцца абмежавана прыдатнымі да тэрміновай службы і службы ў рэзерве. Як і раней, яны застаюцца прыдатнымі з абмежаваннямі да службы на падставе кантракта у спецыяльных злучэннях.
За ўхіленне ад службы прадугледжаная адказнасць паводле арт. 435 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад мерапрыемстваў па прызыве на вайсковую службу).
Паводле даных Вярхоўнага суда, колькасць грамадзян, якіх прыцягваюць да адказнасці паводле гэтага артыкула, памяншаецца. У 2016 годзе паводле арт. 435 КК было асуджана 676 асоб, у 2023-м — 266.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка