Мінск 19:41

Звязаныя з кібермахлярствам злачынствы характарызуюцца сезоннасцю — МУС

Ілюстрацыйнае фота: unsplash.com / Towfiqu Barbhu

27 лістапада, Позірк. Меры па барацьбе з кіберзлачыннасцю, якія прымаюцца беларускімі праваахоўнымі органамі, прывялі да яе значнай трансфармацыі: калі раней большасць злачынстваў у гэтай сферы было звязана з дыстанцыйным крадзяжом грашовых сродкаў, то сёлета іх колькасць скарацілася ўдвая, але вырасла колькасць “простых ашуканскіх дзеянняў”. Пра гэта заявіў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Міністэрства ўнутраных спраў Аляксандр Рынгевіч на прэс-канферэнцыі 27 лістапада.

Ён патлумачыў, што раней зламыснікі пад рознымі падставамі выманьвалі доступ да інтэрнэт-банкінгу альбо звесткі аб банкаўскай плацежнай карце і самі ажыццяўлялі грашовыя пераводы ад імя сваіх ахвяр.

У ліку найбольш распаўсюджаных “ашуканскіх дзеянняў” Рынгевіч назваў схіленне грамадзян да пераводу ўяўнай перадаплаты альбо поўнай аплаты за неіснуючыя тавары, размяшчэнне грашовых сродкаў на нібыта абароненыя рахункі, гэта значыць калі зламыснікі “стымулююць правядзенне аперацый самімі ахвярамі”.

Прыкладна 40% выпадкаў такога кшталту махлярства фіксуецца ў сацыяльных сетках, адзначыў прадстаўнік МУС.

Новым спосабам махлярства ён назваў “ілжывае інвеставанне”, калі зламыснікі актыўна распаўсюджваюць інфармацыю пра тое, што можна зарабіць, уклаўшы грошы ў нейкія прадукты, крыптавалюту альбо рынкі, якія развіваюцца. На гэты від прыпадае каля 10% злачынстваў, звязаных з махлярствам.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: