Пяткевіч і Сергеенка перад выбарамі заклапаціліся папярэджаннем сацыяльнай напружанасці

27 лістапада, Позірк. Недапрацоўкі пры разглядзе зваротаў грамадзян “правакуюць стварэнне кропак сацыяльнай напружанасці”, заявіла першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч на семінары “Актуальныя пытанні працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб” 27 лістапада ў Мінску.
Паводле сцвярджэння дзяржСМІ, яна “прывяла прыклады таго, калі не вельмі складаная для вырашэння праблема, не прадухіленая своечасова на самым нізавым узроўні, вырасла ў праблему рэспубліканскага маштабу” (названыя не былі. — “Позірк”.).
“Гэтыя сітуацыі можна было вырашыць на самым нізавым узроўні, а не прымушаць людзей праходзіць усе прыступкі”, — сказала чыноўніца.
На думку Пяткевіч, праца са зваротамі грамадзян — гэта адначасова моцны бок дзяржавы і яго слабае месца: “І апаненты б’юць менавіта ў гэтае месца. Электаральная кампанія, неэлектаральная кампанія — мы самі даем падставы, за што зачапіцца. Напярэдадні выбараў гэтая сітуацыя пагаршаецца”.
Да гэтай жа тэмы звярнуўся старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеенка 27 лістапада на сустрэчы з кіраўніцтвам Віцебскага аблвыканкама.
“Статус дэпутата надзяляе нас высокай адказнасцю за працу па тлумачэнні насельніцтву дзяржаўнай палітыкі, якая праводзіцца, што ў асобных выпадках спрыяе папярэджанню ўзнікнення сацыяльнай напружанасці ў грамадстве”, — цытуе яго прэс-служба ПП НС.
На думку Сергеенкі, прадстаўнікам мясцовых органаў улады варта больш актыўна прыцягваць парламентарыяў да “агітацыйна-прапагандысцкай дзейнасці”.
Працэс падрыхтоўкі да сёмых прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных на 26 студзеня 2025 года, адбываецца пад кантролем уладаў, палітычнае поле краіны зачышчана ад актыўных апанентаў Аляксандра Лукашэнкі.
У этапе збору подпісаў удзельнічаюць ініцыятыўныя групы Лукашэнкі, старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алега Гайдукевіча, кіраўніка праўладнай Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка, старшыні Камуністычнай партыі Беларусі Сяргея Сыранкова і былога сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутата Палаты прадстаўнікоў у 2016–2019 гадах Ганны Канапацкай. Адкрыта падтрымліваюць Лукашэнку ўсе, акрамя Канапацкай.
Дэмсілы ў сумеснай заяве, прымеркаванай да прызначэння даты прэзідэнцкіх выбараў, заклікалі галасаваць”супраць усіх”.
Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе з 1994 года. З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
Масавыя палітычныя рэпрэсіі, якія пачаліся ў перыяд мінулых прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, працягваюцца дагэтуль.

- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Літва надала статус уцекача 15 грамадзянам Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку 2026 года беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве стала на 1,1 тыс. менш (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія спыніла рэкордную за апошні год сутачную колькасць спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы Беларусі і ЕС зафіксаваная рэкордная з сярэдзіны красавіка актыўнасць мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка

