Латушка: Пачаткам дыктатуры Лукашэнкі стала яго барацьба з мясцовым самакіраваннем

29 лістапада, Позірк. Пасля сыходу Аляксандра Лукашэнкі рэфармаванне мясцовых органаў улады павінна стаць “важнай часткай транзітнага перыяду”, заявіў кіраўнік Народнага антыкаразійнага ўпраўлення (НАУ), намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Павел Латушка на адкрыцці варкшопа “Упраўленне рэформай дэцэнтралізацыі, этапы пераходу і ацэнка рызык”, прысвечанага тэматыцы мясцовага самакіравання ў дэмакратычнай Беларусі.
Паводле слоў Латушкі (тэкст выступу апублікаваны ў яго тэлеграм-канале), у будучыні павінна адбыцца “павелічэнне ролі” мясцовых органаў улады і “забеспячэнне сумленных выбараў на месцах”, што “дасць магчымасць пазбегнуць вяртання дыктатарскай вертыкалі”.
Палітык адзначыў, што ў Беларусі “глыбокая гісторыя” развіцця мясцовага самакіравання: пачынаючы ад Полацкага і Тураўскага княстваў “з іх выбарамі мясцовых кіраўнікоў” і Вялікага Княства Літоўскага “з Магдэбургскім правам у гарадах” і заканчваючы “першай паловай 90-х, калі Вярхоўным Саветам быў прыняты закон “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь”.
“Але з прыходам да ўлады Лукашэнкі пачалося знішчэнне дэмакратыі, — канстатаваў Латушка. — І адзін з першых удараў быў нанесены менавіта па мясцовым самакіраванні, калі Лукашэнка ў канцы 1994 года фактычна дамогся стварэння прэзідэнцкай вертыкалі ўлады. Гэта дапамагло яму потым у супрацьстаянні з іншымі галінамі ўлады: пазней былі знішчаныя парламент, Канстытуцыйны суд і незалежныя СМІ”.
“Пачаткам узыходжання дыктатуры стала яго барацьба з мясцовым самакіраваннем”, — дадаў кіраўнік НАУ, падкрэсліўшы, што “2020 год усё змяніў, і беларусы ўбачылі сваю здольнасць да самаарганізацыі”.
Мясцовае самакіраванне адыгрывае ключавую ролю ў развіцці дэмакратычных інстытутаў любой краіны, адзначыў палітык, і Беларусь, паводле яго слоў, “не будзе выключэннем”.
“Эфектыўнае мясцовае самакіраванне павінна забяспечваць грамадзянам рэальны ўдзел у кіраванні сваім жыццём і вырашэнні актуальных праблем на месцах”, — сказаў Латушка.
Мерапрыемства арганізавана Кангрэсам мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы ў рамках праекта кантактнай групы СЕ па супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі сіламі і грамадзянскай супольнасцю. Яго мэта — паляпшэнне “Канцэпцыі мясцовага самакіравання для новай Беларусі”.
Удзел у варкшопе прынялі эксперты і кансультанты розных структур СЕ, прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка

