За тыдзень у рамках 52 палітычна матываваных крымінальных справаў у Беларусі асудзілі 65 чалавек — праваабаронцы

30 лістапада, Позірк. 65 чалавек асуджана ў рамках 52 палітычна матываваных крымінальных справаў 25–29 лістапада, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Адзначаецца, што не менш як 12 працэсаў прайшло ў закрытым рэжыме.
У 19 крымінальных справах фігураваў арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), паводле яго прызналі вінаватымі 24 чалавекі.
Сама меней шэсць чалавек судзілі паводле арт. 356 КК (здрада дзяржаве).
51 чалавека закранулі працэсы паводле дыфамацыйных артыкулах, у тым ліку арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта), 368 (абраза прэзідэнта), 369 (абраза прадстаўніка ўлады).
Акрамя таго, грамадзян судзілі паводле арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацбяспецы Беларусі), 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім), 3612 (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці), 3613 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу), 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), 3691 (дыскрэдытацыя Беларусі), 370 (знявага дзяржсімвалаў) ды інш.
За тыдзень у краіне разгледзелі 14 апеляцыйных скаргаў на выракі, вынесеныя ў рамках палітычна матываваных справаў.
У “палітычных” працэсах, паводле падліку праваабаронцаў, у гэты перыяд было задзейнічана сама меней 38 суддзяў.
На 30 лістапада ў Беларусі налічваецца 1.296 чалавек, якіх праваабарончая супольнасць прызнае палітычнымі зняволенымі, аднак людзей, якія зазналі рэпрэсіі ў той ці іншай форме, значна больш.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ першай палове 2025 года краіны ЕС зафіксавалі ў 1,6 раза больш спробаў пераходу нелегалаў з Беларусі, чым у другой палове 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства