У спіс “экстрэмістаў” дададзена яшчэ 19 чалавек
6 снежня, Позірк. У пералік “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”, 6 снежня дададзена яшчэ 19 чалавек.
Цяпер у дакуменце, апублікаваным на сайце Міністэрства ўнутраных спраў, 4.733 пазіцыі.
Усе ўнесеныя ў абноўлены спіс людзі асуджаныя паводле крымінальных артыкулаў, якія ўлады выкарыстоўваюць для палітычнага пераследу.
У спіс уключаныя прызнаныя палітвязнямі Уладзімір Алісіевіч, Андрэй Валаховіч, Яўген Мікалаевіч, Аляксандр Лютаў, Наталля Давыдуліна, Іван Фількевіч, Павел Жадзінец, Алена Вярбіцкая, Юрый Аверкаў, Дзмітрый Грыневіч, грамадзяне Расіі Эдуард Кашацян, Ірына Серанкова, Аляксей Сілянкоў, Вадзім Наўцэня.
Таксама ў спісе Аляксандр Ламака, Аляксандр Ясевіч, Андрэй Круглы, Ганна Дуброўская, Алена Ляснеўская, судзімасць якіх не пагашаная.
Згодна з ч. 3 і ч. 4 арт. 18 закона “Аб супрацьдзеянні экстрэмізму”, грамадзянам, у дачыненні да якіх маецца прыгавор, які набыў моц, да пагашэння або зняцця судзімасці і на працягу пяці гадоў пасля пагашэння або зняцця судзімасці забараняецца займацца дзейнасцю, звязанай з абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў, зброі і боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, педагагічнай, выдавецкай дзейнасцю, займаць дзяржаўныя пасады, праходзіць ваенную службу.
Фінансавыя аперацыі ўключаных у спіс “экстрэмістаў” грамадзян падлягаюць асабліваму кантролю.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы сельгасвытворчасць павялічылася на 2,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаГрашовыя даходы насельніцтва выраслі ў першым квартале на 7,6% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПазыкі прадпрыемстваў за год выраслі на 12,8% і перавысілі 126 млрд рублёў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка



