Па факце аварыі ў Магілёўскай вобласці, у якой загінула цэлая сям’я, распачатая крымінальная справа

7 снежня, Позірк. Па факце аўтамабільнай аварыі, што адбылася 7 снежня ў Магілёўскай вобласці, у выніку якой загінула цэлая сям’я, распачатая крымінальная справа паводле ч. 3 ст. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое прывяло з неасцярожнасці да смерці дзвюх і больш асоб), паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле звестак ведамства, трагедыя адбылася апоўдні ў Слаўгарадскім раёне. Легкавы аўтамабіль Kia “у складаных дарожных умовах раптам занесла на паласу сустрэчнага руху”, дзе ён сутыкнуўся з фурай MAN, якая транспартавала металапрофіль.
50-гадовы кіроўца легкавога аўто, яго 43-гадовая жонка і іх 5-гадовае дзіця (жыхары Мінскай вобласці) загінулі. Кіроўца грузавіка шпіталізаваны з траўмамі.
“На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Следчымі праводзіцца агляд, фіксуецца следавая карціна, дапытваюцца сведкі. <…> Высвятляюцца ўсе акалічнасці здарэння”, — гаворыцца ў паведамленні.
Раней прэс-служба МУС паведамляла, што аўтааварыя адбылася на 117-м кіламетры аўтадарогі Р-43 (мяжа РФ — Крычаў — Бабруйск — Івацэвічы).


- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВосьмы раз з пачатку чэрвеня суседнія краіны ЕС зафіксавалі за суткі больш за 100 спробаў парушэння мяжы з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка

