Пенсіянерка патанула ў выніку ДТЗ у Магілёўскай вобласці (дапоўнена)
Дададзеныя 5–7-мы абзацы.
8 снежня, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Касцюковіцкім раёне (Магілёўская вобласць) паведаміла ў аператыўнай сутачнай зводцы прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Адзначаецца, што інфармацыя аб ДТЗ з удзелам легкавога аўтамабіля паступіла ў ведамства 7 снежня ў 10:20.
Паводле даных МНС, кіроўца не справіўся з кіраваннем, пасля чаго “аўтамабіль з’ехаў у штучны вадаём і перакуліўся”.
“З затопленага аўтамабіля вынятая патанулая грамадзянка 1946 года нараджэння, пенсіянерка”, — гаворыцца ў паведамленні.
Аб падобным ДТЗ са смяротным зыходам у Воранава (Гродзенская вобласць) паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле папярэдніх даных, 8 снежня каля 04:00 гадзін 19-гадовы кіроўца аўтамабіля “Аўдзі” не справіўся з кіраваннем. “Транспартны сродак з’ехаў на абочыну, перакуліўся, пасля чаго ўпаў у вадаём”, — адзначае СК.
“Аўтамабіль выняты з вады супрацоўнікамі МНС. Устаноўлена, што ў момант аварыі, у іншамарцы знаходзіўся толькі кіроўца. Ён загінуў”, — гаворыцца ў рэлізе.

- ГрамадстваУ апошні гарачы дзень лета ў Беларусі абнавілася тры тэмпературныя рэкордыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Нацыянальнай бібліятэцы не ведаюць тэрытарыяльную прыналежнасць Турава, адкуль, на думку Лукашэнкі, карані беларусаў (фотафакт)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаНягледзячы на намаганні ўладаў па прыцягненні працоўных мігрантаў, колькасць вакансій для замежнікаў расце — даныя дзяржслужбы занятасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваПлошча пажараў у экасістэмах Гомельскай вобласці за апошнія паўтара месяца амаль у 2 разы перавысіла паказчык за ўсё першае паўгоддзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка


