Мінск 03:43

Журналіста Карнея пачалі судзіць за “непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі”

Архіўнае фота: "Радыё Свабода"

11 снежня, Позірк. Суд Шклоўскага раёна (Магілёўская вобласць) 11 снежня пачаў разглядаць справу 56-гадовага палітвязня, журналіста Ігара Карнея, вынікае з раскладу на партале электроннага судаводства.

Мужчыну абвінавачваюць паводле ч. 1 ст. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі),

Працэс вядзе суддзя Аляксандр Тараканаў, які ўключаны ў санкцыйны спіс Еўрасаюза.

Карней адбывае пакаранне ў шклоўскай калоніі № 17. Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтра “Вясна”, журналіста некалькі разоў змяшчалі ў памяшканне камернага тыпу.

28 чэрвеня мужчыну ўнеслі ў пералік “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.

22 сакавіка Мінскі гарадскі суд прыгаварыў Карнея да 3 гадоў пазбаўлення волі. Суддзя Сяргей Кацар прызнаў яго вінаватым паводле ч. 3 ст. 3611 КК (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім).

Журналіста затрымалі 17 ліпеня 2023 года, у яго доме прайшоў вобшук. Яго арыштавалі на 10 сутак нібыта за падпіску на “экстрэмісцкія” рэсурсы, але праз узбуджэнне крымінальнай справы на волю ён не выйшаў.

Доўгі час Карней супрацоўнічаў з незалежнымі медыя.

Падзяліцца: