Бізнес прапанаваў уладам вызваляць ад адказнасці вінаватых у нявыплаце падаткаў у выпадку пагашэння шкоды
30 снежня, Позірк. Укараніць у беларускую правапрымяняльную практыку расійскія падатковыя навацыі, а менавіта — вызваленне прадстаўнікоў прадпрымальніцтва ад крымінальнай адказнасці ў выпадку “добраахвотнага пагашэння падатковай нядоімкі“ прапанавалі кіраўнікі некалькіх беларускіх бізнес-саюзаў у сумесным лісце ўладам.
Як паведамляе “Эканамічная газета“, прапановы прынятыя Форуме дзелавых колаў, які прайшоў у Мінску, 24 снежня яны накіраваныя ў адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі, Савет міністраў і Нацыянальны сход.
Адзначаецца, што пад дакументам падпісаліся кіраўнікі Бізнес-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя М.С. Куняўскага, Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў, Рэспубліканскай асацыяцыі бізнесу і наймальнікаў “БСП-прам“, Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва, Рэспубліканскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў.
На думку аўтараў ініцыятывы, варта “выключыць прыцягненне да крымінальнай адказнасці за ўхіленне ад выплаты падаткаў, збораў, страхавых узносаў“, калі “дзеянні, якія пацягнулі іх нявыплату, здзейсненыя без прамога намеру і сумы нядоімкі, пеняў і штрафаў выплачаныя ў поўным аб’ёме“.
Згодна з артыкулам 243 Крымінальнага кодэкса, пакаранне за ўхіленне ад выплаты падаткаў, збораў шляхам утойвання, наўмыснага заніжэння падатковай базы, ухілення ад прадстаўлення падатковай дэкларацыі (разліку) або ўнясення ў яе загадзя ілжывых звестак, вар’іруецца ў залежнасці ад памеру нанесенай шкоды.
У выпадку значнай шкоды (якая ў 2.000 і больш разоў перавышае памер базавай велічыні, устаноўленай на дзень здзяйснення злачынства), максімальна магчымы тэрмін пазбаўлення волі складае тры гады. Пры буйнай шкодзе (якая ў 3.500 і больш разоў перавышае згаданую суму) можа быць пакаранне ад трох да сямі гадоў зняволення, пры асабліва буйнай (у 30.000 і больш разоў) — ад пяці да дванаццаці гадоў.
Акрамя таго, санкцыі гэтага артыкула прадугледжваюць арышт і абмежаванне волі (у выпадку значнай шкоды), штраф, пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.
Арт. 243 КК актыўна выкарыстоўваецца пры палітычным пераследзе апанентаў беларускіх уладаў. У прыватнасці, нявыплата падаткаў інкрымінавалася былому прэтэндэнту на пасаду прэзідэнта, цяпер палітвязню Віктару Бабарыку і яго сыну Эдуарду Бабарыку, асуджаным па справе tut.by, заснавальніку медцэнтра “Новы зрок“ Алегу Каўрыгіну, прадстаўнікам хаба “Імагуру” і многім іншым.
27 снежня Следчы камітэт паведаміў аб узбуджэнні ў дачыненні да заснавальніка школы замежных моў Streamline, яго жонкі і іншых кіраўнікоў цэнтра крымінальнай справы паводле ч. 3 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры).
Ведамства не назвала імёны, аднак вядома, што заснавальнікам і дырэктарам школы з’яўляецца Эдуард Цалюк.
- ГрамадстваКубракоў далажыў Галоўчанку аб істотным павелічэнні колькасці ДТЗ з удзелам аўтобусаў — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у 2024 годзе была на 13,8% ніжэйшая, чым у 2023-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗапазычанасць па выдадзеных фізічным асобам крэдытах за год вырасла на трацінуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка