У навагоднім звароце 70-гадовы Лукашэнка заявіў аб завяршэнні “змены пакаленняў” у “найбліжэйшыя гады“

1 студзеня, Позірк. “Змена пакаленняў завершыцца ў бліжэйшыя гады, па-беларуску мудра, з апорай на ўсё, чым мы шануем і чым ганарымся“, — заявіў 70-гадовы Аляксандр Лукашэнка ў навагоднім звароце.
Прамоўца не патлумачыў, каго мае на ўвазе. У 2020 годзе з дапамогай сілавога апарата ён здушыў масавыя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў на сваю карысць, а цяпер зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты на выбарах, прызначаных на 26 студзеня і не прызнаваных дэмакратычнай супольнасцю. Вылучэнне Лукашэнкі прайшло на фоне прапагандысцкай кампаніі “Трэба!“. У навагоднім пасланні ён надаў час перадвыбарнай агітацыі, завяршыўшы яе словамі “шчаслівы быць выканаўцам вашай волі”.
У краіне пяты год працягваюцца масавыя рэпрэсіі, аднак, як заявіў Лукашэнка ў звароце, у 2024-м яна “стала яшчэ ўтульней і камфортней“.
Выступоўца пералічыў поспехі: “беларускія сяляне сабралі добры каравай — дастатковы, каб падзяліцца з сябрамі і суседзямі“, “парадавалі навінкамі айчынныя вытворцы“, “яшчэ адной вяхой у гісторыі краіны стаў палёт першага касманаўта суверэннай Беларусі“, “годна правялі адзіны дзень галасавання“, “спакойна, без падказак і парадаў, сфармавалі Усебеларускі народны сход”.
“Гэта гістарычны крок, эфект ад якога трэба будзе ўбачыць у дзеянні“, — сказаў Лукашэнка, які ў лістападзе заявіў, што УНС, калі яго старшынёй будзе не ён сам, “нікому не павінен перашкаджаць працаваць“, “не павінен пераважаць над іншымі органамі ўлады, бо мы створым самі сабе праблемы“.
Лукашэнка абвясціў, што“наступная пяцігодка ў нашай краіне будзе пяцігодкай якасці”. “Кожны яе год мы прысвяцім аднаму важнейшаму кірунку. Пачнем з года добраўпарадкавання краіны. Мэтай добраўпарадкавання нашай Беларусі стане павышэнне якасці жыцця людзей”, — сказаў ён.
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа год запасы прампрадукцыі на складах выраслі на 1,7%, за пяць гадоў — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені з дзяржпадтрымкай пабудавана ў 1,6 раза менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваБольш за 300 беларускіх школ пераходзяць на працу ў аўтаматызаванай сістэме "Электронная школа“Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства



