Уначы цягам некалькіх гадзін быў абмежаваны доступ у інтэрнэт

10 студзеня, Позірк. Пра абмежаванне доступу ў інтэрнэт мінулай ноччу паведаміў шэраг беларускіх тэлеграм-каналаў.
Праблемы з працай сайтаў, месенджараў, сацыяльных сетак і відэахостынгу “Ютуб” фіксаваліся па ўсёй Беларусі і працягваліся на працягу некалькіх гадзін.
Пры выкарыстанні VPN ўсе сэрвісы працавалі.
Доступ у інтэрнэт аднавіўся прыкладна а 2.30–3.00.
Папярэдні раз перабоі з працай сеткі ў Беларусі былі ў навагоднюю ноччу падчас выступу Святланы Ціханоўскай.
Праблемы пачаліся а 23.43, трансляцыя выступу дэмакратычнага лідара ў “Ютубе“ і на іншых платформах вялася з 23:48 да паўночы, цяжкасці з доступам спыніліся а 0:28.
На працягу 45 хвілін хуткасць інтэрнэту была зніжана, у “Ютуб” можна было трапіць толькі праз VPN.
Праблемы з доступам у інтэрнэт назіраліся і ў папярэднюю навагоднюю ноч.
На сустрэчы са студэнтамі ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце 22 лістапада 2024 года Аляксандр Лукашэнка прызнаў сваю прамую датычнасць да блакавання інтэрнэту ў жніўні 2020 года, якую тады публічна адмаўляў.
“Калі гэта паўторыцца, адключым наогул, — заявіў Лукашэнка, маючы на ўвазе акцыі пратэсту чатырохгадовай даўніны супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў на яго карысць. — Скажу шчыра, што гэта практычна заўсёды, асабліва на пачатковых стадыях, было з майго дазволу. Калі ў цябе дзве праблемы, ты пачынаеш ўзважваць, што важней. Я бачыў, натуральна, далей, чым вы. (…) На гэтых шалях была краіна”.
Інтэрнэт у Беларусі асабліва жорстка блакаваўся ў дзень выбараў 9 жніўня 2020 года і тры наступныя дні (а таксама моцна запавольваўся пазней падчас нядзельных масавых акцый). Што гэта адбудзецца, стала вядома незалежным СМІ загадзя ад крыніц у органах улады.
Аднак 10 жніўня Лукашэнка на сустрэчы з выканаўчым сакратаром СНД, кіраўніком місіі назіральнікаў ад СНД Сяргеем Лебедзевым адмаўляў сваё дачыненне да блакавання, заявіўшы, што “нават з-за мяжы адключаюць інтэрнэт, каб выклікаць незадаволенасць у насельніцтва”. “Цяпер нашы спецыялісты разбіраюцца, адкуль ідзе гэтая блакіроўка. Таму, калі інтэрнэт дрэнна працуе, гэта не наша ініцыятыва, гэта з-за мяжы”, — сказаў тады ён.
Чарговыя прэзідэнцкія выбары пройдуць у Беларусі 26 студзеня 2025 года.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваДырэктар Інстытута мовазнаўства: У мове эскімосаў дзясяткі назваў ільду, ірландцаў — ветру, беларусаў — балотаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два гады дзеля легалізацыі рэпрэсій зменена больш за 50 нарматыўных прававых актаў — БХК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, ПалітыкаПрэм'ер-міністр Індыі павіншаваў Лукашэнку праз 17 дзён пасля афіцыйнага падвядзення вынікаў "выбараў" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваЗа 10 гадоў у РНПЦ дзіцячай хірургіі выратавана больш за 100 дзяцей з дапамогай апарата ЭКМАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць спробаў незаконнага пранікнення з Беларусі ў ЕС менш чым за тры тыдні лютага перавысіла студзеньскі паказчыкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка