Мінск 17:38

Сельгасвытворчасць у 2024 годзе вырасла на 3,4%

15 студзеня, Позірк. Вытворчасць прадукцыі ў гаспадарках усіх катэгорый (сельгасарганізацый, фермерскіх, насельніцтва) у студзені — снежні 2024 года ў бягучых цэнах склала 36,3 млрд рублёў — у супастаўных цэнах на 3,4% больш, чым за 2023-ы, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У студзені быў зафіксаваны рост на 4,3%, студзені — лютым — на 6,9%, студзені — сакавіку — на 6,8%, студзені — красавіку — на 6,9%, студзені — траўні — на 8,1%, студзені — чэрвені — на 10,2%, студзені — ліпені — на 18,1%, студзені — жніўні — на 7,1%, студзені — верасні — на 5,1%, студзені — кастрычніку — на 3,2%, студзені — лістападзе — на 3,3%.

У гаспадарках усіх катэгорый за гэты перыяд выраблена жывёлы і птушкі (у жывой вазе) 1 млн 824,8 тыс. т (+2,6%), малака — 8 млн 749,7 тыс. т (+5%), яек — 3 млрд 713,3 млн (+8%).

Валавы збор збожжавых і зернебабовых культур склаў 8,3 млн т (+8,8%), рапсу — 1 млн т (+15,8%), цукровых буракоў — 5 млн т (+2,2%).

Дынаміку вытворчасці бульбы Белстат не прыводзіць. Разам з тым леташнія даныя паказваюць, што выкапаныя ў 2024-м 3,1 млн т бульбы на 22,5% меншыя, чым у 2023-м (4 млн т).

Пазыковая нагрузка арганізацый сельскай, лясной і рыбнай гаспадарак на пачатак снежня склала 4 млрд 218,8 млн (+20,8% у гадавым вымярэнні; +15,9% з пачатку 2024 года), пратэрмінаваная — 59,2 млн (рост у 5,9 разы; у 6,2 раза).

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў галіны ў лістападзе склала 1.943,3 рублі — на 16,7% менш, чым сярэдняя па краіне (2.331,8).

У 2023 годзе, паводле даных Белстата, сельгасвытворчасць у бягучых цэнах склала 33,1 млрд рублёў, што ў супастаўных цэнах на 1,1% больш, чым за 2022-ы.

Найбольшую ўдзельную вагу ў агульным аб’ёме вытворчасці прадукцыі сельскай гаспадаркі займалі Мінская (26,6%) і Брэсцкая (22,5%) вобласці, далей ішлі Гродзенская (17,3%), Гомельская (12,2%), Віцебская (10,8%) і Магілёўская (10,5%).

На фоне падзення ўраджаю Беларусь хоча імпартаваць бульбу з Казахстана

30 снежня, Позірк. “Вялікія запыты” на імпарт казахстанскай бульбы маюць Расія і “нават Беларусь”, паведаміў агенцтву “АПК Навіны” кіраўнік Саюза бульбаводаў і агароднікаў Казахстана Байжан Уалханаў. Пры гэтым, паводле яго слоў, Казахстан “свядома абмяжоўвае” продажы бульбы ў гэтыя краіны, лічачы …

Падзяліцца: