На фоне падзення ўраджаю Беларусь хоча імпартаваць бульбу з Казахстана

30 снежня, Позірк. “Вялікія запыты” на імпарт казахстанскай бульбы маюць Расія і “нават Беларусь”, паведаміў агенцтву “АПК Навіны” кіраўнік Саюза бульбаводаў і агароднікаў Казахстана Байжан Уалханаў.
Пры гэтым, паводле яго слоў, Казахстан “свядома абмяжоўвае” продажы бульбы ў гэтыя краіны, лічачы гэтыя рынкі часовымі.
Традыцыйнымі рынкамі экспарту казахстанскай бульбы з’яўляюцца Узбекістан, Туркменістан, Кыргызстан, абмежаванні для часовых рынкаў робяцца, каб “не страціць стабільных партнёраў”, падкрэсліў Уалханаў.
Ён удакладніў, што з боку Беларусі і РФ маецца попыт “у асноўным на насенне”, а таксама на “чыпсавыя гатункі і гатункі фры”.
12 снежня прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка падпісаў пастанову, якая ўводзіць ліцэнзаванне на вываз за межы Беларусі бульбы. Рашэнне прынята “ў мэтах забеспячэння ў міжсезонны перыяд унутранага рынку сельскагаспадарчай прадукцыяй у поўным аб’ёме”.
29 снежня ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1” Галоўчанка патлумачыў увядзенне ліцэнзавання неабходнасцю “рэгулявання таварных патокаў”.
Паводле яго слоў, гэта звязана з тым, што цэны на знешніх рынках, у прыватнасці, у Расіі, на частку беларускай сельгаспрадукцыі, “асабліва на дастаткова недарагія прадукты, якія карыстаюцца попытам, вышэй, чым у Беларусі”. “Таму ёсць рызыка масавага ператоку гэтых тавараў у іншыя краіны, таму што вытворцам выгадна іх хутка прадаць і пажадана даражэй”, — сказаў прэм’ер.
Галоўчанка таксама заявіў, што “бульбы будзе дастаткова”, адзначыўшы, што яе вытворчасць “у бягучым годзе, які не самы лепшы для гэтай культуры, склалася на ўзроўні 460 кілаграмаў на чалавека, тады як беларусы спажываюць у год на чалавека 160 кг бульбы”.
Паводле даных Белстата, на 1 лістапада 2024 года ў Беларусі было сабрана 534,8 тыс. тон бульбы пры сярэдняй ураджайнасці 302 цэнтнеры з гектара. Пры гэтым на аналагічную дату 2023-га было накапана 827,2 тыс. тон пры сярэдняй ураджайнасці 358 ц/га.
Такім чынам, агульны ўраджай бульбы знізіўся ў 1,55 раза.
Амаль у 1,5 раза (на 49,06%) выраслі цэны на бульбу ў Беларусі ў студзені — кастрычніку 2024 года.

- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаВальфовіч адсправаздачыўся аб завяршэнні першага этапу праверкі боегатоўнасці па распараджэнні ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 2 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах за год вырасла ў 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка

