Беларусь падвысіла тарыфы ў расійскіх рублях на транспартаванне нафты
17 студзеня, Позірк. Тарыфы на паслугі па транспартаванні нафты па магістральных трубаправодах ААТ “Гомельтранснафта Дружба”, усталяваныя ў расійскіх рублях, павялічаныя на 11%, вынікае з пастановы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю № 1 ад 15 студзеня.
Згодна з дакументам, апублікаваным 17 студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, тарыф на транзіт па маршруце Унеча (Высокае) — Адамава Застава цяпер складае 698,48 расійскага рубля за 1 тону нета (на 12 студзеня 2024 года, калі ў апошні раз змяняліся тарыфы, — 629,26); Унеча (Высокае) — Броды — 239,52 (215,78 на 12 студзеня 2024-га); Унеча (Высокае) — мяжа Беларусі і Украіны — 239,52 (215,78 — на 21 жніўня 2024-га).
Нягледзячы на тое, што ў расійскіх рублях назіраецца рост, у пераліку на долары новыя тарыфы саступаюць старым: па маршруце да Адамавай Заставы — на 3,74% (зніжэнне з 7,0877 да 6,8226), да Бродаў — на 3,74 % (з 2,4305 да 2,3396), да беларуса-ўкраінскай мяжы — на 1,66% (з 2,3792 да 2,3396).
Нафтаправод “Дружба” забяспечвае пастаўкі нафты на беларускія перапрацоўчыя заводы і яе транзіт у Еўропу. Трубаправод пачынаецца ў Самарскай вобласці РФ, праходзіць праз Бранск і далей разгаліноўваецца на два ўчасткі: паўночны і паўднёвы, праходзіць праз Беларусь, Украіну, Польшчу, Чэхію, Славакію, Германію, Венгрыю.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць гарадскіх жыхароў Беларусі, у тым ліку прыхільнікі ўлады, хочуць змякчэння рэпрэсій — сацапытанне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаHuman Right Watch канстатуе пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЭканоміка Беларусі ў 2024 годзе вырасла на 4% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка