26 студзеня Ціханоўская абмяркуе выбары ў Беларусі з міністрамі замежных спраў краін ЕС

19 студзеня, Позірк. Нефармальную сустрэчу з міністрамі замежных спраў краін Еўрасаюза правядзе 26 студзеня ў Бруселі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, паведаміў “Позірку” яе галоўны дарадца Франак Вячорка.
Сустрэчу арганізуе вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кая Калас, гаворка будзе ісці аб “нелегітымных выбарах” у Беларусі, адзначыў Вячорка.
Акрамя гэтага, паводле яго слоў, аб электаральнай кампаніі ў Беларусі Ціханоўская будзе гаварыць на Сусветным эканамічнай форуме ў швейцарскім Давосе (20–24 студзеня) і на прэс-канферэнцыі ў Бруселі 27 студзеня. У гэты ж дзень палітык правядзе “некалькі двухбаковых сустрэч высокага ўзроўню”.
Чакаецца, што 22 студзеня Еўрапейскі парламент прыме рэзалюцыю па выбарах у Беларусі і падтрымцы дэмакратычных сіл.
Паводле звестак Вячоркі, 23–24 студзеня рэзалюцыю прыме Сенат Польшчы, 27–31 студзеня — Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (ПАСЕ). “Беларускі дэмакратычны бок упершыню возьме ўдзел у працы асамблеі“, — адзначыў Вячорка.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым 2025 года знізіўся на 5,1%, з пачатку года — на 7,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — люты 2025 года знізіўся на 8,5% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа студзень і люты 2025 суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1.117 спробаў нелегальнага пераходу з Беларусі — удвая больш, чым за два месяцы 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства