Спецдакладчык ААН па Беларусі: Тое, што адбудзецца ў нядзелю, не будзе вольным і справядлівым (дапоўнена)
23 студзеня, Позірк. “Тое, што адбудзецца ў нядзелю, незалежна ад таго, як гэта называць, не будзе вольным і справядлівым”, — заявіў спецыяльны дакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс на прэс-канферэнцыі 23 студзеня ў Вільнюсе.
Такім чынам эксперт выказаў сваю пазіцыю адносна прызначанай на 26 студзеня электаральнай працэдуры, якую рэжым Аляксандра Лукашэнкі называе “прэзідэнцкімі выбарамі”.
“У атмасферы страху і рэпрэсій вельмі цяжка праводзіць вольныя выбары, можа нават немагчыма”, — упэўнены ён.
Паводле слоў Муйжніекса, яго папярэдніца Анаіс Марэн адзначала, што “часта выбары становяцца каталізатарам парушэння правоў чалавека ў Беларусі”.
“Так было тады, так адбываецца і цяпер, — канстатаваў эксперт. — Вольныя выбары патрабуюць свабоды — выражэння меркаванняў, СМІ, аб’яднанняў, мірных сходаў. І, вядома, патрэбная тэхнічная інфраструктура для правядзення выбараў: неабходна забяспечыць празрыстасць выбарчых камісій, тое, што там прысутнічаюць прадстаўнікі розных бакоў, што няма абмежаванняў для вылучэння кандыдатур, выбарчых правоў, што забяспечваюцца пэўныя працэдурныя гарантыі, што няма неналежных абмежаванняў у назіранні за выбарамі. Нічога з гэтага ў Беларусі няма — ні правоў, ані тэхнічнай інфраструктуры”.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, нагадаў спецдакладчык ААН, у краіне больш за 1.200 палітвязняў. Гэта “вялізная колькасць для такой краіны, як Беларусь”, асабліва калі параўноўваць з колькасцю насельніцтва.
У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі у рамках крымінальных і адміністрацыйных спраў палітычна матываванага характару, заявіў ён. Часам рэпрэсіі “накіроўваюцца на блізкіх і родных пацярпелых — як тых, што ўнутры Беларусі, так і тых, хто з’ехаў”. “Мы ведаем пра даволі жорсткую практыку — паўторнае вынясенне выракаў, адвольнае падаўжэнне турэмнага зняволення, дзеянні супраць людзей, якія з’ехалі ў Літву, Польшчу, іншыя краіны”, — адзначыў спікер.
Апрача таго, паводле яго слоў, усё больш рэпрэсіі “нацэльваюцца на адвакатаў, якія займаюцца палітычна чуллівымі справамі”.
Спецдакладчык ААН нагадаў, што ў Беларусі “практычна ўсе незалежныя СМІ, сайты, сацсеткі пасля 2020 года былі закрытыя”; за кратамі, паводле падлікаў, “знаходзяцца 45 журналістаў і медыясупрацоўнікаў”.
“Улады выкарыстоўваюць антытэрарыстычнае, антыэкстрэмісцкае заканадаўства для пераследу людзей, — канстатаваў ён. — Не толькі супраць журналістаў і медыяпрадстаўнікоў, але і за спажыванне інфармацыі СМІ, перадрук і ўпадабанне матэрыялаў. Прымяняецца заканадаўства “аб паклёпе”, шмат каго пераследуюць за “знявагу ўладаў” (часта — спадара Лукашэнкі) або “дыскрэдытацыю Беларусі”.
“Калі выбаршчыкі не могуць незалежна сфармаваць сваё волевыяўленне, атрымаць незалежную інфармацыю, выбары нельга лічыць вольнымі”, — падкрэсліў спікер.
У краіне “жорстка абмяжоўваецца” свабода аб’яднанняў і сходаў, што, паводле яго слоў, адбіваецца на палітычных партыях, грамадскіх арганізацыях, адвакатуры, прафсаюзах, рэлігійных, культурніцкіх ды іншых арганізацыях.
“У 2023 годзе быў прыняты закон, паводле якога ўсе палітычныя партыі мусілі прайсці перарэгістрацыю, — нагадаў эксперт. — Патрабаванне перарэгістрацыі было скіраванае на зачыстку прасторы — колькасць палітычных партый Беларусі скарацілася з 16 да 4. Рэшта партый лаяльная да ўладаў. Падлічана, што больш за 100 прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці знаходзіцца ў зняволенні; бачым, што працягваецца ліквідацыя грамадскіх арганізацый у Беларусі”.
“Калі нельга працаваць у партыях, удзельнічаць у грамадскіх арганізацыях, зладзіць мірны сход, каб данесці інфармацыю, забеспечыць плюралізм і палітычную канкурэнцыю немагчыма, а гэта сутнасць вольных выбараў”, — дадаў Муйжніекс.
Паводле слоў спецпрадстаўніка ААН, электаральная працэдура ладзіцца такім чынам, што “няма ніякіх сумневаў, якія могуць быць вынікі выбараў, — няма рэальнага выбару”.
“Не будзе незалежнага назірання за выбарамі — з боку АБСЕ, БДІПЧ, бо іх запрасілі толькі некалькі дзён таму, у такіх умовах яны не працуюць, — нагадаў ён. — Не будзе сапраўднага грамадскага назірання за выбарамі, бо нельга давяраць вынікам назірання, якое ажыццяўляюць саюзнікі спадара Лукашэнкі”.
Такім чынам, адзначыў эксперт, сітуацыя з правамі чалавека ў кантэксце выбараў “даволі жорсткая”.
“Мне вельмі хочацца дачакацца, калі палітвязні будуць вызваленыя. Чакаю таго дня, калі палепшыцца сітуацыя з правамі чалавека, каб маглі адбыцца сапраўдныя выбары з непрадказальнымі вынікамі. Чакаю дня, калі спецдакладчык ААН па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі больш не будзе неабходны”, — сказаў Муйжніекс.
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаВельмі радыя, што патрапілі ў цэль — BelPol пра рэакцыю ўладаў на дэананімізацыю членаў выбаркамаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП дасягнула 66% — НацбанкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПра палітвязняў у Беларусі трэба паднімаць больш шуму ў медыя і міжнародных арганізацыях — МуйжніексМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаУ наступныя гады ў Беларусі адбудзецца змена ўлады — спецдакладчык ААНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСпецдакладчык ААН па правах чалавека ў Беларусі заклікаў улады ў Мінску запрасіць яго ў краінуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСпецдакладчык ААН па Беларусі: Я буду часткай хору, які стане павышаць цану за рэпрэсііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаКабанчук: Мы павінны быць гатовыя да чарговага вітка эскалацыі ў нашым рэгіёнеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаУзровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце знізіўся да 83%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка