У Мінску будуецца медцэнтр КДБ з непразрыстымі фінансавымі схемамі — расследаванне

23 студзеня, Позірк. У красавіку 2024 года на тэрыторыі ваенна-медыцынскага ўпраўлення Камітэта дзяржбяспекі ў Мінску пачалося будаўніцтва медыцынскага цэнтра для супрацоўнікаў ведамства, паведамляе ў расследаванні аналітычны медыяпраект Digital Intelligence Team.
Адзначаецца, што медцэнтр размешчаны па адрасе вул. Макаёнка, 13, будаўніцтва павінна было завяршыцца да канца мінулага года.
Паводле даных расследвальнікаў, медцэнтр КДБ будзе прадастаўляць шырокі спектр дыягнастычных даследаванняў: ад ультрагукавой дыягностыкі да сучасных працэдур магнітна-рэзананснай тамаграфіі (МРТ) і электранейраміяграфіі (ЭНМГ — сучасны метад абследавання, накіраваны на вызначэнне стану нервовай сістэмы і скарачальнай здольнасці цягліц).
Паводле прыведзеных у публікацыі дакументаў, кошт будаўніцтва будынка цэнтра склаў 31,66 млн рублёў (каля 9,67 млн долараў), а яго абсталяванне (толькі медыцынскае, без уліку мэблі) абышлося яшчэ ў 20,86 млн рублёў (6,38 млн долараў).
У расследаванні адзначаецца, што “клініка абсталяваная па апошнім слове тэхнікі, з выкарыстаннем самых сучасных і дарагіх рашэнняў”. Прыводзяцца канкрэтныя прыклады: у прыватнасці, кошт апарата для магнітна-рэзананснай тамаграфіі склаў, паводле даных расследвальнікаў, 3,89 млн долараў.
Пры гэтым, адзначаецца ў матэрыяле, у Расіі згаданы апарат можна набыць прыкладна за 1,3 млн долараў, таму “розніца практычна ў тры разы выклікае мноства пытанняў”.
Паведамляецца, што пастаўшчыком дарагога медыцынскага абсталявання (КТ-сканер Incisive CT, ультрагукавы апарат Affiniti 70 і МРТ-апарат Ingenia Elition X) для клінікі выступіла кампанія MED S&P AS (Эстонія), звязаная з Дзмітрыем Крыленкавым 1991 года нараджэння.
Увагу расследвальнікаў таксама прыцягнула закупка рэнтгенаўскага мамаграфічнага апарата“ Мамаэксперт”, кошт якога склаў 590 тыс. беларускіх рублёў.
Пастаўшчыком выступіла кампанія “АДВІН Смарт Фэктары“, але дэталі, як заяўляецца, “выклікаюць сур’ёзныя пытанні”. Расследвальнікі звяртаюць увагу, што на электронным аўкцыёне, дзе была размешчаная гэтая закупка, звесткі пра пастаўшчыка, яго краіну, месцазнаходжанне і УНП аказаліся ўтоенымі. Акрамя таго, на афіцыйным сайце кампаніі “АДВІН Смарт Фэктары” інфармацыя аб юрыдычнай асобе таксама адсутнічае. Раздзел з кантактамі пры гэтым “быў скрыты/выдалены”, што, як падкрэсліваецца ў расследаванні, “пацвярджаецца захаванай версіяй сайта ў архіве, дзе паказваўся офіс кампаніі ў Расіі”.
Непразрыстасць гэтых аперацыя, на думку расследвальнікаў, “выклікае абгрунтаваныя падазрэнні ў наяўнасці сумніўных схем і завышэнні коштаў”.
У публікацыі адзначаецца, што “ўнутры [будынка] наведвальнікаў сустракае абстаноўка, якая хутчэй нагадвае раскошны гатэль, чым медыцынскую ўстанову”, “крэслы і канапы ад нятаннага брэнда SofaClub Avalon падкрэсліваюць высокі ўзровень камфорту”.
“Узводзіць сучасныя медцэнтры для сілавікоў і іх сем’яў у краіне з разбуранай сістэмай аховы здароўя — гэта чарговы ўдар па беларускім грамадстве. Гэты праект дэманструе, што для рэжыму Лукашэнкі важней умацоўваць апору сваёй улады, чым вырашаць надзённыя праблемы грамадзян. Простыя беларусы застаюцца на абочыне, у той час як абраная эліта атрымлівае асалоду ад выгодаў, створаных за чужы кошт”, — рэзюмуюць аўтары расследавання.
- ПалітыкаКсёндз Барок: Сучасная Беларусь перажывае тое, што можна назваць двума страшнымі словамі — чалавекамор і беларусаморМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЯловыя лясы ў Беларусі ўсыхаюць з-за змены клімату, яны замяшчаюцца цвёрдалісцевымі пародамі — прадстаўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаАмбасадар Чарнагор: Беларусь для РФ — ваенны рэсурс, а для Еўропы — патэнцыйная крыніца пагрозы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ жніўні Літва надала статус уцекача пяці грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года вецер цалкам знішчыў больш за 6 тыс. га лесу, плошча лясных пажараў перавысіла 540 га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае змяншацца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

