У выніку аўтааварыі ў Гомелі пацярпела дзевяць чалавек, у тым ліку двое дзяцей

25 студзеня, Позірк. Дзевяць чалавек, сярод якіх двое дзяцей, пацярпела 25 студзеня ў выніку аўтамабільнай аварыі ў Гомелі, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
На месца здарэння прыбыло пяць брыгад хуткай медыцынскай дапамогі, у тым ліку дзве фельчарскія і тры — інтэнсіўнай тэрапіі. Усіх пацярпелых агледзелі і накіравалі ў Гомельскую абласную бальніцу.
“Ва ўсіх пацыентаў дыягнаставаныя спалучаныя траўмы, пераломы, удары, ЧМТ (чэрапна-мазгавыя траўмы. — “Позірк”.). Урачы зараз праводзяць кансіліумы, дыягнастычныя даследаванні ўсім пацярпелым у ДТЗ”, — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле інфармацыі Дзяржаўтаінспекцыі Гомельскай вобласці, аварыя здарылася каля 14:00. 31-гадовы кіроўца “БМВ”, што ехаў па вул. Мазурава, сутыкнуўся з “Пежо” пад кіраваннем 35-гадовага аўтамабіліста, які, “рухаючыся з боку вул. Агарэнка, раптоўна спыніўся на скрыжаванні пры ажыццяўленні павароту налева”.
“Ад удару нямецкі аўтамабіль адкінула на паласу сустрэчнага руху, дзе адбылося сутыкненне з аўтамабілем “Сітраен” пад кіраваннем 61-гадовага кіроўцы”, — паведаміла ДАІ.
- ЭканомікаЗапазычанасць сельгаспрадпрыемстваў перад МТЗ перавысіла 36 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЖурналістку Андрэеву збілі ў калоніі ў 2022 годзе — Шарэнда-ПанасюкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДэпутаты ПП НС збіраюцца на сесію ПА АБСЕ пасля адмовы дапусціці на папярэднююМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 10 лютага — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаКарпенка: Санкцыі не паўплываюць на маю прафесійную дзейнасць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСкарга на вырак экс-старшыні партыі "Зялёныя" Кучуку будзе разгледжаная 25 лютагаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка