Лукашэнка — пра расійскае ўварванне ва Украіну праз Беларусь: Я ні аб чым не шкадую

26 студзеня, Позірк. “Я ні аб чым не шкадую”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка 26 студзеня на прэс-канферэнцыі, адказваючы на пытанне, ці не адчувае ён згрызот у сувязі з прадастаўленнем Расіі беларускай тэрыторыі для нападу на Украіну ў 2022 годзе.
“Я не ваюю, у вайну не ўцягнуўся і сваю краіну не ўцягнуў. Але мы дапамагаем Расіі. І калі заходнікі мяне ў чымсьці папракаюць, я ім кажу: у вас 57 краін дапамагаюць Украіне, а я адзін, адна краіна, ну як магу. Ды якая там дапамога ўжо. <… Што тычыцца майго ўварвання ва Украіну, украінцы ведаюць, што гэта не так”, — сказаў ён.
Пры гэтым Лукашэнка адзначыў, што войскі з Беларусі ва Украіну ўваходзілі праз чарнобыльскую зону: “Гэта былі войскі не беларускія, я адказваю за беларускія войскі”.
Ён выказаў чарговую версію расійскага ўварвання ва Украіну з беларускай тэрыторыі пасля праведзеных сумесных вучэнняў у лютым 2022-га: “Вывернулі і міма Гомеля ўвайшлі. Прама ў Кіеў увайшлі фактычна”.
Паводле яго слоў, прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін пазней “адвёў войскі ад Кіева”, бо” яго пераканалі, што на гэтым скончыцца вайна, але яго падманулі”.
24 лютага 2022 года Расія здзейсніла ўзброенае ўварванне на тэрыторыю Украіны, пачаўшы найбуйнейшы ў Еўропе ваенны канфлікт з часоў Другой сусветнай вайны. Напад ажыццяўляўся ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі.
У першыя тыдні вайны з беларускіх палігонаў расіяне таксама ажыццяўлялі ракетныя абстрэлы ўкраінскіх населеных пунктаў, што прывяло да гібелі мірных жыхароў. Акрамя таго, армія РФ на працягу доўгага часу выкарыстоўвала для ваенных мэтаў розныя інфраструктурныя аб’екты Беларусі.
Удараў у адказ па беларускай тэрыторыі Украіна не наносіла. Невядома ні пра адну дыверсійную аперацыю ўкраінскіх сіл у Беларусі, не паведамлялася і пра тэракты, ад якіх пацярпелі б людзі, жылыя або вытворчыя будынкі.
Улады ў Мінску падтрымліваюць вайсковую агрэсію РФ. Лукашэнка неаднаразова называў вінаватымі ў вайне Украіну і краіны Захаду.

- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах за год вырасла ў 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2025 годзе крэдытаў фізічным асобам выдадзена менш, запазычанасць па іх вырасла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ беларуска-расійскім гандлі запазычанасць арганізацый з РФ на 4,1% большаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка


