За Лукашэнку прагаласавала 86,82% выбаршчыкаў — ЦВК
27 студзеня, Позірк. За Аляксандра Лукашэнку на “выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” прагаласавала 86,82% выбаршчыкаў, заявіў старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка на прэс-канферэнцыі ноччу 27 студзеня.
Паводле яго слоў, за Сяргея Сыранкова (Камуністычная партыя Беларусі) аддадзена 3,21% галасоў, Алега Гайдукевіча (Ліберальна-дэмакратычная партыя Беларусі) — 2,02%, Ганну Канапацкую (былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 2016-2019 гадах, удзельніца выбарчай кампаніі 2020 года) — 1,86%, Аляксандра Хіжняка (Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці) — 1,74%. Супраць усіх — 3,60%.
Яўка выбаршчыкаў склала 85,70% агульнай колькасці ўключаных у спісы для галасавання, паведаміў раней ЦВК. Гэта больш, чым у 2020 годзе (84,38%), але менш, чым у рэкордным 2006-м (92,94%).
Датэрмінова прагаласавала 41,81% (новы рэкорд).
У Магілёўскай вобласці афіцыйная яўка склала 92,64%, у Гомельскай — 91,54%, Брэсцкай — 90,56%, Гродзенскай — 89,28%, Мінскай — 86,71%, Віцебскай — 86,39%, у Мінску — 69,72%.
Дэмакратычныя краіны адмовіліся прызнаваць сёмыя выбары прэзідэнта Беларусі.
У 2020 годзе за Лукашэнку, паводле сцвярджэння ЦВК, прагаласавала 80,1% выбаршчыкаў, за Канапацкую — 1,67%.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ студзені–жніўні 2026 года нехарчовыя тавары найхутчэй даражэлі ў Мінску, паслугі — у Гродзенскай вобласціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў верасні знізіўся на 1,3%, з пачатку 2026 года — вырас на 2,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУ верасні суседнія краіны ЕС зафіксавалі найменшую за паўгода колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа восем месяцаў звольнена на 7,3% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД перавышае 6 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29 верасня — 1 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

