Еменскія хусіты павіншавалі Лукашэнку з перавыбраннем, афіцыйны Мінск пра гэта пакуль маўчыць
28 студзеня, Позірк. Старшыня так званай “Найвышэйшай палітычнай рады Емена” Махдзі аль-Машат — прадстаўнік хусітаў, шыіцкіх паўстанцаў, якія захапілі ўладу ў паўднёвай частцы краіны, — “накіраваў віншавальную тэлеграму прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку з нагоды яго перавыбрання на пасаду прэзідэнта рэспублікі”, вынікае з паведамлення еменскага агенцтва навін SABA.
Інфармацыя пра гэта з’явілася яшчэ 27 студзеня, аднак афіцыйны Мінск дагэтуль пра атрыманне віншавання не паведаміў.
У траўні 2023 года Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з Днём нацыянальнага адзінства старшыню Прэзідэнцкага кіроўнага савета Емена Рышада Мухамеда аль-Алімі.
Тады беларускі палітык адзначыў актыўную і эфектыўную працу Емена, скіраваную на “аднаўленне дзяржаўных інстытутаў на аснове прынцыпаў справядлівасці і роўнасці, ахову грамадзянскага насельніцтва, выкананне сацыяльна-эканамічных абавязацельстваў”.
“Спадзяюся, што мужны еменскі народ будзе рухацца па шляху паступовай нармалізацыі сітуацыі, працягу рэжыму спынення агню, дасягнення доўгатэрміновага палітычнага ўрэгулявання пад эгідай ААН і дружалюбных дзяржаў”, — гаварылася ў віншаванні.
Грамадзянская вайна ў Емене паміж хусітамі і ўрадавымі войскамі цягнецца з 2014 года, у цяперашні час актыўных баявых дзеянняў не вядзецца. Хусіты актыўна дапамагаюць палестынскай групоўцы ХАМАС у супрацьстаянні з Ізраілем, распачатым у кастрычніку 2023 года (цяпер дзейнічае перамір’е), а таксама атакуюць грамадзянскія і камерцыйныя судны ў Чырвоным моры.
31 кастрычніка 2024 года Лукашэнка, выступаючы на канферэнцыі па еўразійскай бяспецы ў Мінску, заявіў: “Вазьміце еменскі канфлікт, які калектыўнаму Захаду засвечваць нібыта нязручна. А калі ўзяць далягляд, то Блізкі Ўсход і Украіна разам узятыя адпачываюць. Там, у Індыйскім акіяне і тым заліве, які хусіты сёння кантралююць, можа адбыцца такая катастрофа, што нам і не снілася”.
Пра якія-небудзь кантакты афіцыйнага Мінска з хусітамі цяпер невядома.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: У дэмакратыі ёсць інструменты, каб спыніць дыктатараў і войны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка



