КР плануе ўдзельнічаць у Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы
4 лютага, Позірк. У найбліжэйшы час на адрас дэлегацыі Каардынацыйнай рады (КР) у складзе шасці чалавек плануецца накіраваць запрашэнне да ўдзелу ў Кангрэсе мясцовых і рэгіянальных уладаў (асамблея ў складзе Савета Еўропы), паведамляе найбольш шматлікая фракцыя КР — “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”.
Адзначаецца, што падчас зімовай сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) 27–31 студзеня з генеральным сакратаром згаданага кангрэса Мэцью Моры сустрэліся члены дэлегацыі КР, якія бралі ўдзел у пасяджэннях ПАСЕ, — спікер Анжаліка Мельнікава і Павел Латушка (прадстаўнікі фракцыі “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”), Аляксандра Мамаева і Валер Мацкевіч (“Еўрапейскі выбар”), Маргарыта Ворыхава (“Моладзевы наступ”), Павел Церашковіч (“Наша Справа / Беларускія хрысціянскія дэмакраты”).
Удзел у дзейнасці Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў, як паведамляецца, забяспечыць “далейшае прызнанне” КР як “прадстаўнічага органа дэмакратычных сіл Беларусі і беларускай грамадзянскай супольнасці”; узмоцніць супрацу з органамі мясцовага самакіравання; дасць магчымасць супрацоўнічаць з Саветам Еўропы ў рамках сумесных ініцыятыў і праектаў; дазволіць атрымаць досвед “у пытаннях падвышэння ўзроўню аўтаноміі мясцовых уладаў і паляпшэння ўзаемадзеяння паміж цэнтрам і рэгіёнамі”.
Кангрэс мясцовых і рэгіянальных уладаў, як адзначана, адказвае за “ўмацаванне мясцовай і рэгіянальнай дэмакратыі ў 46 краінах-удзельніцах”, а таксама за “ацэнку выканання Еўрапейскай хартыі мясцовага самакіравання”.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа восем гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 36%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе было звольнена на 5,12% работнікаў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+