За мінулыя суткі ад наступстваў пажараў загінула восем чалавек

7 лютага, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 6 лютага па 6:00 7 лютага) ад наступстваў пажараў у Беларусі загінула восем чалавек, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
У Мінскай вобласці агонь забраў адно жыццё. Трагедыя здарылася ў Слуцку, падрабязнасці невядомыя.
Два чалавекі загінула ў Магілёўскай вобласці. Пра ахвяр пажару ў жылым доме ў вёсцы Дзераўцы (Асіповіцкі раён) — 53-гадовага мужчыну і 66-гадовую жанчыну — напярэдадні паведаміў Следчы камітэт.
Яшчэ дзве ахвяры агню — у Гомельскай вобласці. У вёсцы Рубеж (Лельчыцкі раён) пры тушэнні пажару ратавальнікі знайшлі цела гаспадара дома (1962 год нараджэння). Акрамя таго, у бальніцы памёр чалавек, які атрымаў траўмы на пажары 19 студзеня ў Гомелі.
У Брэсцкай вобласці на пажарах загінула тры чалавекі. Першы трагічны выпадак здарыўся ў вёсцы Людвінава (Драгічынскі раён), дзе загінуў сын гаспадыні гарэлага дома; другі — у вёсцы Турная (Кобрынскі раён), дзе агонь забраў жыццё бацькі ўладальніцы жылля; трэці — у Маларыце, дзе загінулы, паводле інфармацыі абласнога ўпраўлення МНС, — грамадзянін, які “самавольна трапіў” у адну з кватэр трохкватэрнага жылога дома на вул. Савецкай.
За суткі зарэгістравана 22 пажары, ад пачатку года — 648 (на 0,2% менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2024 года, калі было 649). За гэты час загінула 94 чалавекі (+4,4%; 90), траўмавана — 56 (-5,1%; 59).
- Эканоміка
- ЭканомікаЧыстыя замежныя актывы Нацбанка ў сакавіку 2026 года знізіліся на 7,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені — сакавіку складскія запасы выраслі на 9,6% у гадавым вымярэнні, да першага квартала 2021-га — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаРознічны тавараабарот у першым квартале павялічыўся на 6%, годам раней рост складаў 10,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаПрамвытворчасць за тры месяцы скарацілася на 3,4%, год таму быў рост на 2,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаМаладыя спецыялісты ў чарнобыльскіх раёнах знаходзяцца ў больш выйгрышным становішчы, чым у буйных гарадах і сталіцы, лічаць ідэолагі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа палову красавіка краіны ЕС спынілі звыш 1 тыс. спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі — больш, чым за ўвесь першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


