У Мінску выпала з акна і загінула паўтарагадовае дзіця

7 лютага, Позірк. Пра гібель паўтарагадовага дзіцяці паведамляе прэс-служба Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама.
Да трагедыі прывяло падзенне з 15-га паверха шматкватэрнага дома ў Мінску.
“Хлопчык знаходзіўся дома з маці. Пакуль жанчына на кароткі час выйшла ў суседні пакой, ён улез на крэсла, што стаяла ля акна, апынуўся на падаконніку, адкрыў акно і выпаў, не ўтрымаўшыся”, — гаворыцца ў паведамленні.
Адзначаецца, што дзіця выхоўвалася ў добрай сям’і і было малодшым з двух малалетніх дзяцей.
“Маладыя бацькі не траплялі ў поле зроку інспекцыі па справах непаўналетніх, — паведаміў начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Фрунзенскага РУУС Мінска Андрэй Менц. — Другое дзіця ў момант трагедыі знаходзіўся ў дзіцячым садку, а бацька — на працы”.
Супрацоўнікі хуткай медычнай дапамогі “неадкладна прыбылі” на месца здарэння, але “выратаваць дзіця не ўдалося”, гаворыцца ў паведамленні.
МУС заклікала бацькоў ствараць “бяспечныя ўмовы для дзяцей у доме”, бо “з-за ўзросту” малыя “не заўсёды разумеюць многія небяспекі і, застаўшыся без належнага нагляду, могуць трапіць у бяду”.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка