На збор 5 тыс. еўра для экс-палітзняволенай Шарэнда-Панасюк спатрэбілася менш за суткі

8 лютага, Позірк. Сума сродкаў, якія паступілі для былой палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк у рамках абвешчанага напярэдадні ўвечары збору, да раніцы 8 лютага перавысіла запытаныя 5 тыс. еўра.
На тэматычнай старонцы экс-зняволенай на сайце фонду салідарнасці BySol на 9:40 акумулявана 5.216 еўра. Збор будзе працягвацца яшчэ 59 дзён або спынены на жаданне ініцыятараў.
Каманда фонду адзначыла, што Шарэнда-Панасюк “патрэбная падтрымка для аднаўлення — як фізічнага, так і эмацыйнага”, збор адкрыты на просьбу яе сям’і.
Пра вызваленне Паліны Шарэнда-Панасюк 1 лютага паведаміў яе муж Андрэй Шарэнда.
6 лютага ў выніку эвакуацыі з Беларусі жанчына прыехала ў Вільнюс.
Шарэнда-Панасюк знаходзілася ў няволі з 3 студзеня 2021 года. Праз шэсць месяцаў пасля затрымання суд Маскоўскага раёна Брэста прыгаварыў яе да 2 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле арт. 364 (гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і 368 (абраза прэзідэнта) Крымінальнага кодэкса.
У красавіку 2022 года, кастрычніку 2023-га і кастрычніку 2024-га палітзняволеную прызнавалі вінаватай паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі). Дадаткова яна атрымала тры гады і адзін дзень пазбаўлення свабоды (дзень у следчым ізалятары лічыцца за паўтара дня зняволення).
21 сакавіка 2024 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын заклікаў беларускія ўлады зрабіць тэрміновыя захады для абароны Шарэнда-Панасюк. Гэта стала першым такім выпадкам па справах супраць Беларусі.
На наступны дзень у эфір выйшла інтэрв’ю палітзняволенай дзяржаўнаму тэлеканалу “Беларусь 1”, у якім яна сказала, што звярнулася да Лукашэнкі з прашэннем аб памілаванні.
Фонд BySol дзейнічае з 2020 году. Апрача збору ахвяраванняў для пацярпелых ад рэпрэсій і добраахвотнікаў ва Украіне займаецца эвакуацыяй беларусаў, якія знаходзяцца ў небяспецы, дапамагае палітвязням і іх сем’ям, а таксама тым, хто вызваліўся ў адаптацыі ў новай краіне. Прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”. У дачыненні да сузаснавальніка фонду Андрэя Стрыжака і яго паплечніка, кіраўніка фонду By_Help Аляксея Лявончыка ў Беларусі распачата некалькі крымінальных спраў, вядзецца спецвытворчасць.

"Думала, што ўжо ніколі не выйду". Першае інтэрв'ю Паліны Шарэнда-Панасюк на волі
- ПалітыкаВ.а. прадстаўніка АПК Баркоўскі: Дзень Волі павінен быць самым шаноўным святам для Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаНа акцыі ў гонар Дня Волі ў Варшаве ксёндз Барок заклікаў “гартаваць волю”, бо “ідзе час вяртаць Беларусь”Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ аварыях, што адбыліся ў 2024 годзе з віны нецвярозых кіроўцаў, загінула на 5% больш чалавек, чым год тамуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць эканамічных злачынстваў за год вырасла амаль на 20% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 24 сакавіка — 27 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў у Беларусі зменшылася пагалоўе ўсіх асноўных відаў сельскагаспадарчых жывёл (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаБанкам, што працуюць у Беларусі, могуць дазволіць выпускаць уласныя токеныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаНацбанк разлічвае на пашырэнне банкаўскай карэспандэнцкай сеткі ў "дружалюбных і нейтральных краінах"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі не павінны высоўваць залішнія патрабаванні пры крэдытаванні прадпрыемстваў — Галоўчанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваПрактычныя наступствы беларуска-расійскага пагаднення аб узаемным прызнанні віз туріндустрыяй не зусім усвядомленыя — дырэктар Нацагенцтва па турызмеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+