Сталічныя ўлады маюць намер ліквідаваць два клубы баявых мастацтваў

8 лютага, Позірк. У Мінскім гарадскім судзе 12 лютага будуць разгледжаныя іскі аб ліквідацыі двух клубаў баявых мастацтваў, вынікае з раскладу на партале электроннага судаводства.
Працэс у дачыненні да грамадскага аб’яднання “Сёбуайкі”, ініцыяваны галоўным упраўленнем юстыцыі (ГУЮ) Мінгарвыканкама, правядзе суддзя Дар’я Маргайлік.
Згодна з інфармацыяй з адкрытых крыніц, згаданае аб’яднанне — клуб айкідо (сучаснае японскае баявое мастацтва). Паводле звестак з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР), арганізацыя зарэгістраваная 6 жніўня 2000 года.
Варта адзначыць, што кіраўніцтва “Сёбуайкі” накіроўвала ў ГУЮ Мінгарвыканкама справаздачу, паводле якой на 1 студзеня 2024 года ў аб’яднанні не налічвалася ніводнага члена, аніякіх мерапрыемстваў у 2023-м яно не праводзіла, даходаў і выдаткаў не мела.
Другая арганізацыя, якую маюць намер ліквідаваць улады, — спартовае грамадскае аб’яднанне “Байцоўскі клуб “Барацьбіцкі стыль”. Адпаведны іск сталічнага ўпраўлення юстыцыі разгледзіць суддзя Алена Крук.
Паводле звестак з АДР, гэты клуб зарэгістраваны 7 верасня 2012 года, аднак 14 лістапада 2024-га яго дзейнасць была прыпыненая — на падставе рашэння Мінгарсуда. Верагодна, з гэтай прычыны арганізацыя не справаздачылася перад рэгістрацыйным органам пра гадавую дзейнасць. Згодна з архіўным дакументам, на 1 студзеня 2023 года ў аб’яднанні было 15 членаў.
У 2022 годзе “Барацьбіцкі стыль” правёў тры мерапрыемствы: турнір па ММА (змешаныя баявыя мастацтва) “TFC” з удзелам двух чалавек, а таксама два чэмпіянаты Беларусі па ММА — з пяццю і трыма ўдзельнікамі адпаведна. Пры гэтым ні даходаў, ані выдаткаў аб’яднанне ў справаздачным годзе не мела.
Паводле звестак з рэестра Міністэрства па падатках і зборах пра даўжнікоў, у “Барацьбіцкага стылю” на 1 студзеня 2025 года была запазычанасць.
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа шэсць дзён небывалага для пачатку сакавіка цяпла абноўлена каля 270 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8–11 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская заклікала Савет Еўропы прыняць дэкларацыю ў падтрымку незалежнасці і суверэнітэту Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Пуцін паводзіць сябе, як п’яны сусед, калі не дабіваецца свайгоМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць прынятых на дадатковыя працоўныя месцы за пяць гадоў скарацілася на 7,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені па росту сельгаспрадукцыі Беларусь заняла ў ЕАЭС другое месца пасля першага годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ ЕАЭС запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у нацвалюце больш за ўсё вырасла ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка