Віцэ-прэм’ер Каранкевіч заявіў пра неабходнасць “выйсці на станоўчы трэнд” у гандлі з Паўночнай Асеціяй
13 лютага, Позірк. 2024 год быў адзначаны “зніжэннем аб’ёмаў узаемнага гандлю” паміж Беларуссю і Паўночнай Асеціяй (РФ), паведаміў намеснік прэм’ер-міністра Віктар Каранкевіч на сустрэчы 13 лютага з дэлегацыяй гэтага расійскага рэгіёну.
Асяцінскую дэлегацыю падчас візіту ў Мінск узначальвае кіраўнік рэспублікі Сяргей Мяняйла, вынікае з паведамлення прэс-службы беларускага ўрада.
“Перад намі стаіць задача выйсці на станоўчы трэнд [узаемнага гандлю] і забяспечыць далейшую паступальную працу”, — заявіў Каранкевіч, не прывёўшы ніякіх лічбаў.
“Упэўнены, што гэты візіт, шэраг сустрэч, перамоў і наведванні буйных прамысловых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь, нададуць дадатковы імпульс развіццю адносін паміж нашымі рэспублікамі”, — дадаў віцэ-прэм’ер.
Беларускія прадпрыемствы, паводле яго слоў, гатовыя задаволіць патрэбнасць Паўночнай Асеціі ў “пасажырскай, грузавой, камунальнай, дарожна-будаўнічай, кар’ернай тэхніцы і арганізаваць яе суправаджэнне з якасным гарантыйным і сэрвісным абслугоўваннем, рамонтам на месцы эксплуатацыі”.
Візіт дэлегацыі Рэспублікі Паўночная Асеція-Аланія ў Беларусь праходзіць з 11 па 14 лютага.
Гандлёвы абарот паміж Беларуссю і РФ па выніках года дасягне гістарычнага максімуму, сцвярджае Лукашэнка
- АнонсыАнонсы падзей на 14 верасня — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 30-ы раз з пачатку года зафіксавала за суткі больш за 100 спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа шэсць дзён колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася амаль на 5% і перавысіла 15 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа Вентотэнскай канферэнцыі Ціханоўская заклікала падтрымліваць барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі дзеля міру ў ЕўропеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка


