Ціханоўская: Вызваленне палітвязняў адбываецца праз ціск на рэжым

15 лютага, Позірк. Вызваленне 12 лютага палітзняволеных Андрэя Кузнечыка, Алены Маўшук, а таксама грамадзяніна ЗША, імя якога не называецца, адбылося дзякуючы “скаардынаваным намаганням амерыканскага боку і беларускіх дэмакратычных сілаў”, заявіла дэмлідар Святлана Ціханоўская падчас дыскусіі на тэму рэпрэсій у рамках Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.
“Мы сапраўды ўпарта працуем над вызваленнем людзей. Але трэба разумець: вызваленні адбываюцца не праз гуманнасць [Аляксандра] Лукашэнкі. Гэта адбываецца праз ціск, які ўвесь час аказваецца на рэжым”, — цытуе палітыка яе прэс-служба.
Таксама Ціханоўская заявіла, што “скарачэнне фінансавання USAID (Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці. — “Позірк”.) моцна паўплывала на многія незалежныя СМІ Беларусі” ў выгнанні: “Гэтыя медыя апынуліся на мяжы знікнення. Мы павінны разумець, што СМІ — гэта не тыя праекты, якія можна прыпыніць на нейкі час. Супрацьстаянне прапагандзе павінна весціся штодня. Калі незалежныя галасы замаўчаць, іх месца тут жа зойме расійская і беларуская прапаганда”.
Таксама дэмлідар падкрэсліла, што “толькі справядлівы мір у перамовах па Украіне дасць магчымасць Беларусі і многім іншым краінам змяніцца да лепшага”: “Гэта таксама дасць шанец Малдове, Грузіі, Арменіі”.
“Калі Украіна не пераможа ў гэтай вайне — гэта ўзмоцніць Пуціна, і нашыя найбліжэйшыя суседзі — Польшча, Літва, Латвія, Эстонія — апынуцца пад самай вялікай пагрозай знікнення”, — дадала яна.
У рамках Мюнхенскай канферэнцыі Ціханоўская бярэ ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў. За чатыры гады ўдзелу ў форуме яна ўпершыню выступіць на асноўнай сцэне.
Палітык удзельнічае ў працы форуму з 2022 года. У мінулым годзе экспертная ініцыятыва iSANS арганізавала ў межах канферэнцыі круглы стол па Беларусі.
Мюнхенская канферэнцыя па бяспецы (Münchener Sicherheitskonferenz, Munich Security Conference) — штогадовы міжнародны форум, які праводзіцца ў Мюнхене (адміністрацыйны цэнтр Баварыі, поўдзень Германіі) з 1963 года.

Ціханоўская сустрэлася з амерыканскім дыпламатам Смітам, які вывозіў з Беларусі Кузнечыка і Маўшук
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым колькасць звольненых перавысіла нанятых толькі ў Гродзенскай вобласці, экс-кіраўнік якой цяпер віцэ-прэм'ер па сацсферыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за першы квартал 2025 года знізіўся на 10,25% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка