Ціханоўская і Зурабішвілі абмеркавалі сумесныя дзеянні, умяшальніцтва Расіі ў справы Грузіі

16 лютага, Позірк. Сітуацыю ў рэгіёне, умяшальніцтва Расіі ў справы Грузіі, а таксама сумесныя дзеянні на міжнароднай арэне, у тым ліку ў ПАСЕ і Еўрапейскім парламенце, абмеркавалі на сваёй першай сустрэчы Святлана Ціханоўская і пяты прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі. Перамовы адбыліся 16 лютага ў рамках Мюнхенскай міжнароднай канферэнцыі па бяспецы.
Як паведаміў “Позірку” галоўны дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Франак Вячорка, Ціханоўская выказала падтрымку грузінскаму народу, які змагаецца за еўрапейскую будучыню сваёй краіны.
“Асобна абмеркавалі магчымыя сцэнары развіцця падзей у Беларусі і Грузіі, а таксама супрацоўніцтва з новай адміністрацыяй ЗША”, — сказаў Вячорка.
Ён працытаваў Ціханоўскую пасля сустрэчы: “Я была рада сустрэцца з прэзідэнтам Зурабішвілі, перадала ёй словы падтрымкі, салідарнасці і падзякі. Яна неаднаразова выказвалася ў падтрымку беларусаў, гаварыла пра нас нават з трыбуны ААН. Грузінскі народ, як і беларусы, заслугоўвае свабоды, павагі і еўрапейскай будучыні без прыгнёту”.
“Саламэ Зурабішвілі рашуча настроена на барацьбу за еўрапейскую будучыню сваёй краіны”, — дадала Ціханоўская.
Гл. таксама па тэме:

- ПалітыкаЗ пачатку 2025 года зафіксавана больш за 1.400 парушэнняў правілаў выкарыстання паветранай прасторы Беларусі — камандуючы ВПС і СПАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Навіны Германіі
- Грамадства

