Сілавікі шукаюць звесткі аб патэнцыйных удзельніках канферэнцыі “Новая Беларусь” — праваабаронцы (абноўлена)

дададзены абзацы 4-7
5 жніўня, Позірк. Беларускія сілавікі спрабуюць шукаць звесткі аб патэнцыйных удзельніках канферэнцыі “Новая Беларусь”, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
З невядомых акаўнтах у месенджэрах, як паведамляецца, пішуць беларусам і распытваюць, ці плануе чалавек удзельнічаць у мерапрыемства і як да яго рыхтуецца.
Адзін з такіх зацікаўленых прадставіўся “Сяргеем з Мінска”.
Офіс Святланы Ціханоўскай заклікаў у сувязі з гэтым “захоўваць пільнасць і прытрымлівацца правіл бяспекі: карыстайцца толькі афіцыйнымі каналамі сувязт с дэмсіламі праз пацверджаныя рэсурсы і афіцыйную пошту, быць насцярожанымі да “журналістаў” і “актывістаў”.
“Любыя прыватныя запыты ад незнаёмых асобаў, якія прадстаўляюцца рэпарцёрамі ці грамадскімі дзеячамі, варта разглядаць як спробу спецслужбаў атрымаць вашыя асабістыя даныя”, — адзначылі там.
Офіс заклікаў не згаджацца на “простыя даручэнні” стаць “на час фатографам” ці зрабіць запіс канферэнцыі, перадаць матэрыялы — “гэта спроба вярбоўкі і ўцягвання ў супрацоўніцтва з сілавікамі”.
Штогадовая, ужо пятая, канферэнцыя “Новая Беларусь“ пачнецца ў Варшаве (Польшча) 7 жніўня з шэрагу сайд-івэнтаў. Асноўная праграма запланаваная на 8–9 жніўня, у гэтыя дні плануецца абмеркаванне будучыні краіны, прэзентацыя праэктаў і ініцыятыў. Чакаецца ўдзел дэмлідара Святланы Ціханоўскай, іншых палітыкаў і актывістаў.
Як правіла, праводзіцца ў перыяд гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
На першай канферэнцыі “Новая Беларусь”, якая адбылася ў 2022-м ў Вільнюсе, Ціханоўская абвясціла пра стварэнне Аб’яднанага пераходнага кабінета, прызначыла яго прадстаўнікоў.
На другім форуме ў 2023 годзе ў Варшаве палітык зрабіла пэўныя кадравыя змены ў АПК, прадэкларавала імкненне дэмсіл дамагчыся ўступлення Беларусі ў Еўрасаюз.
Падчас трэцяй канферэнцыі ў 2024-м ў Вільнюсе сярод іншага была падпісаная “Платформа 2025” — сумесная стратэгія дзеянняў дэмсіл на год.
У 2025 годзе ў Міністэрства замежных спраў Беларусі напярэдадні канферэнцыі быў выкліканы часовы павераны ў справах Польшчы, якому “ўручаная адпаведная нота“ ў сувязі з планаваным мерапрыемствам і вулічнай акцыяй.
Сілавікі неаднаразова пагражалі ўдзельнікам палітычных акцый за мяжой, супраць іх ініцыяваўся крымінальны пераслед.
- ЭканомікаЗапасы бензіну ў гандлі за год зменшыліся, вырасла колькасць патрыманых аўтамабіляў і мінеральных угнаенняў — звесткі БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 жніўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка



