На ЧАЭС працягваюць змагацца з агменямі тлення канструкцый саркафага
19 лютага, Позірк. У выніку ўдару расійскага дрона па Чарнобыльскай АЭС выяўлена пашкоджанне мембран герметызацыі агароджвальнага контуру саркафага, паведамляе Дзяржаўнае агенцтва Украіны па кіраванні зонай адчужэння (ДАЗА).
Як адзначаецца, “працягваюцца работы па лакалізацыі ачагоў тлення з частковым ускрыццём канструкцый”. “Пашкоджаны <…> знешняя і ўнутраная ашалёўка і абсталяванне сістэмы асноўных кранаў. У выніку адбылося парушэнне межаў і ўмоў бяспечнай эксплуатацыі комплексу саркафага», — адзначылі ў ДАЗА.
Паводле даных агенцтва, пагаршэнне радыяцыйнай абстаноўкі на прампляцоўцы саркафага і ў цэлым на станцыі па-ранейшаму не зафіксавана.
14 лютага паведамлялася, што беспілотны лятальны апарат урэзаўся ў ахоўную абалонку аркі новага бяспечнага канфайнмента (саркафага) ЧАЭС, уведзенага ў строй у 2019 годзе. Узнікла ўзгаранне.
Дэмакратычны лідар Беларусі Святлана Ціханоўская, якая вырасла на заражанай радыенуклідамі тэрыторыі, заявіла, што “ўзрушана атакай расійскага беспілотніка” на Чарнобыльскую АЭС.
24 лютага 2022 года, у першы дзень поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, расійскія войскі, якія зайшлі з беларускай тэрыторыі, захапілі ЧАЭС і прабылі там да 31 сакавіка, пасля чаго адступілі ў РФ разам з палоннымі байцамі Нацыянальнай гвардыі, якія ахоўвалі станцыю. У выніку дзеянняў расійскага войска быў сур’ёзна парушаны працоўны працэс, у тым ліку электразабеспячэнне.

- ПалітыкаАдток новай беларускай дыяспары з Грузіі працягваецца трэці год (падрабязна) (абноўлена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 11,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх картак перавысіла 20,5 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла на 11,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


