За два месяцы Літва перахапіла 99 партый кантрабандных цыгарэт, дастаўленых з Беларусі па паветры

1 сакавіка, Позірк. За два месяцы 2025 года літоўскія памежнікі перахапілі 99 партый кантрабандных цыгарэт, дастаўленых з Беларусі з дапамогай паветраных шароў, вынікае з паведамлення Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) гэтай балтыйскай дзяржавы.
Паводле даных ведамства, за ўвесь 2024 год было перахоплена 226 партый кантрабандных беларускіх цыгарэт, якія трапілі на літоўскую тэрыторыю такім спосабам, у 2023-м — тры, у 2022-м — аніводнай.
Новыя факты зафіксаваныя 28 лютага. Супрацоўнікі літоўскай памежнай службы перахапілі ля мяжы з Беларуссю — у Друскінінкайскім самакіраванні і Варэнскім раёне — чатыры партыі кантрабандных цыгарэт на паветраных шарах, агулам 5,8 тыс. пачкаў. Распачатае дасудовае расследаванне.
У САДМ мяркуюць, што “дыстанцыйныя спосабы перавозкі кантрабанды”, асабліва з дапамогай аэрастатаў, сталі ўсё часцей прымяняцца праз фізічны бар’ер, збудаваны на мяжы з Беларуссю для абароны ад нелегальных мігрантаў, а таксама праз укаранёную сістэму відэаназірання.
Рэзка ўзрасла кантрабанда цыгарэт з Беларусі ў Літву
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 16 сакавіка — 10 траўня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені 2026 года Беларусь заняла 4-е месца ў ЕАЭС па дынаміцы прамысловай вытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПрамвытворчасць за два месяцы скарацілася на 3,7%, год таму быў рост на 2,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць прадпрыемстваў за год вырасла на 15,5% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства


