Колькасць патанулых з пачатку 2025 года вырасла на 22% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам

4 сакавіка, Позірк. У Беларусі з пачатку 2025 года патанула 28 чалавек, у тым ліку адно дзіця, за аналагічны перыяд 2024-га — 23 (+21,74%), паведаміў на прэс-канферэнцыі 4 сакавіка ў Мінску памочнік міністра па надзвычайных сітуацыях, прэс-сакратар МНС Яўген Бараноўскі.
Паводле яго слоў, у 2025 годзе ад утаплення выратавана 17 чалавек.
Прадстаўнік МНС папярэдзіў, што цяпер рызыка атрымаць траўмы на вадзе расце: “Прыходзіць цяпло, лёд становіцца менш трывалым”.
“Разам з тым, мы ўжо маем пэўную групу рызыкі <…>. Па-першае, гэта, вядома, нашыя ўлюбёныя родныя рыбакі, якія рыбачаць і днём, і ўначы, што вельмі, дарэчы, не рэкамендуецца. І, вядома, гэта дзеці. <…> Нягледзячы на тое, што мы з імі актыўна праводзім розныя навучальныя прафілактычныя мерапрыемствы, разам з тым у іх пачуццё рызыкі крыху зніжанае”, — сказаў Бараноўскі.
Спікер паведаміў, што МНС і Таварыства ратавання на водах узмацнілі прафілактычную працу: праводзяць маніторынгі ўсіх вадаёмаў краіны, у тым ліку з дапамогай беспілотнікаў. Дроны, паводле яго слоў, з’яўляюцца эфектыўным сродкам, “які дазваляе за кароткі прамежак часу выявіць месцы або гуртавання рыбакоў”.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская выступіць у Валенсіі на пленуме найбуйнейшай партыі Еўрапарламента (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ пачатку красавіка долар на біржы патаннеў на 2,6%, еўра — падаражэў на 3,7% на фоне стабільнасці курсу расейскага рубляМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС спынілі больш за 8 тыс. спробаў мігрантаў нелегальна трапіць з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу ў Беларусі перакрытыя рэкорды холаду 1893 і 1902 гадоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 28 красавіка — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+