У 2024 годзе па статус уцекача ў Ізраілі звярнулася 159 грамадзян Беларусі

28 красавіка, Позірк. У 2024 годзе па статус уцекача ў Ізраілі звярнулася 159 грамадзян Беларусі, паведамляе ізраільскае медыя newsru.co.il са спасылкай на Упраўленне народанасельніцтва і міграцыі.
У параўнанні з 2023 годам, калі з адпаведным прашэннем звярнулася 688 беларускіх грамадзян, колькасць скарацілася на 76,9%.
Агулам летась статус уцекача ў Ізраілі папрасіла 6.097 замежнікаў, то бок беларусы склалі 2,6% просьбітаў. Сярод тых, хто звярнуўся па ўцякацтва, таксама былі грамадзяне Расіі (700), Індыі (580), Малаві (528), Шры-Ланкі (508), Кітая (276), Кеніі (249), Калумбіі (242), Эфіопіі (240), ПАР (210), Малдовы (200), Узбекістана (199), Турцыі (161) ды інш.
Паводле даных профільнага ўпраўлення, у 2024 годзе памежная служба Ізраілю адмовіла ва ўездзе 10.371 замежніку, у тым ліку 384 грамадзянам Беларусі (3,7%). Адмовы таксама атрымлівалі грамадзяне РФ (2.244), Украіны (1.430), Грузіі (1.222), Іарданіі (489), ЗША (487), Малдовы (467) ды інш.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваЗа апошнія чатыры дні патанула 7 чалавек, у тым ліку 3 дзяцей — прадстаўнік МНСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваЗа пяць месяцаў 2026 года больш за 550 чалавек прыцягнута да адказнасці за парушэнне правілаў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфянікахМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на апошнім месцы на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у траўні, на перадапошнім — з пачатку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства



