Імпартаёмістасць ВУП у студзені — лютым склала 66,2% — Нацбанк
29 красавіка, Позірк. Імпартаёмістасць валавога ўнутранага прадукту Беларусі ў студзені — лютым 2025 года склала 66,2% — на 0,6 працэнтнага пункта менш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (66,8%), паведаміў Нацыянальны банк.
Імпартаёмістасць ВУП — адносіны аб’ёму імпарту да аб’ёму ВУП краіны. Чым большы імпарт, тым ніжэй дабаўленая вартасць вырабленай прадукцыі.
Паводле даных Нацбанка, знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг Беларусі за студзень — люты 2025 года склаў 14 млрд 736 млн долараў — на 0,2% менш, чым за аналагічны перыяд 2024-га (14 млрд 767 млн).
Экспарт склаўся на ўзроўні 7 млрд 146,4 млн долараў (7 млрд 438,2 млн; -3,9%), імпарт — 7 млрд 589,6 млн (7 млрд 328,7 млн; +3,6%). Адмоўнае сальда — 443,2 млн долараў (годам раней было дадатным — 109,5 млн).
Эканоміка ў студзені 2025 года вырасла на 3,7% (ВУП склаў 20,5 млрд рублёў), студзені — лютым — на 3,1% (38,7 млрд), студзені — сакавіку — на 3,1% (59,4 млрд).
У 2024 годзе ВУП Беларусі вырас на 4%, яго імпартаёмістасць склала 66,7%.
Згодна з зацверджанымі Лукашэнкам найважнейшымі эканамічнымі прагнознымі (дэ-факта — планавымі) параметрамі на 2025 год, рост ВУП павінен скласці 4,1%.
Зніжэнне тэмпаў росту ВУП Беларусі да 1,6% прагназуе Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця ў сваім рэгіянальным эканамічным аглядзе, апублікаваным 16 красавіка.
На думку BEROC, рост ВУП запаволіцца з 4% у 2024-м да 1,5–2% у 2025-м.
У макраэканамічным аглядзе спецыялісты Еўразійскага банка развіцця пацвердзілі свой прагноз, што ў 2025 годзе рост беларускай эканомікі запаволіцца да 2,6%.
Міжнародны валютны фонд у леташнім восеньскім аглядзе прагназаваў, што ВУП Беларусі павялічыцца ў 2025-м на 2,3%.
Летась у сярэдзіне кастрычніка Сусветны банк выдаў прагноз, паводле якога беларуская эканоміка ў 2025 годзе вырасце на 1,2%.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа няпоўны травень Латвія спыніла больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь красавікМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаНа фоне саўдзелу беларускага рэжыму ў вайне дэмсілам трэба максімальна дыстанцыявацца ад Лукашэнкі — ВячоркаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаBelPol: Лукашэнка ведаў пра напад на Украіну, які рыхтуецца, і прымаў у ім удзел (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаПасля сыходу Лукашэнкі выбудаваная ім сістэма ўлады можа захавацца — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка