Мінск 12:10

Адмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД перавышае 6 млрд долараў

Ілюстрацыя: AbsolutVision / pixabay.com

2 кастрычніка, Позірк. Гандлюючы з краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў у студзені — жніўні 2026 года, Беларусь больш тавараў экспартавала, чым імпартавала, аднак з дзяржавамі па-за аб’яднаннем знешнегандлёвае сальда склалася для Мінска адмоўным, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Тавараабарот з краінамі СНД за восем месяцаў склаў 44 млрд 311,3 млн долараў (годам раней — 36 млрд 388,7 млн; +21,8%): экспарт — 23 млн 483,3 тыс. (19 млрд 152,1 млн; +22,6%), імпарт — 20 млрд 828 млн (17 млрд 236,6 млн; +20,8%); дадатнае сальда — 2 млрд 655,3 млн (1 млрд 915,5 млн; +38,6%).

Тавараабарот з дзяржавамі па-за СНД — 23 млрд 735,8 млн долараў (19 млрд 865,9 млн; +19,5%): экспарт — 8 млрд 823,2 млн (7 млрд 233 млн; +22%), імпарт — 14 млрд 912,6 млн (12 млрд 632,9 млн; +18%); адмоўнае сальда — 6 млрд 89,4 млн (-5 млрд 399,9 млн; +12,8%).

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: