Тры іконы канфіскаваныя на мяжы ў грамадзянкі Беларусі

2 кастрычніка, Позірк. Аб спыненні незаконнага перамяшчэння праз мяжу трох старадаўніх ікон, прызнаных культурнымі каштоўнасцямі, паведаміў Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Іконы перавозіла грамадзянка Беларусі, якая пастаянна пражывае ў Германіі, яна ўязджала ў краіну на аўтамабілі з нямецкімі рэгістрацыйнымі нумарамі праз пункт пропуску Брэст (з польскага боку — Цярэспаль). ДМК адзначае, што для перасячэння мяжы яна абрала чырвоны калідор, каб “аформіць часовы ўвоз транспартнага сродку”. Пры гэтым заявіла, што тавараў, якія падлягаюць мытнаму дэклараванню, у яе няма.
Іконы мытнікі выявілі падчас надгляду салона аўтамабіля. Яны былі схаваныя пад чахламі ў кішэнях сядзенняў.
Удакладняецца, што гаворка пра абразы “Маці Божая Ахтырская“, “Маці Божая Елеуса Толгская“ і “Маці Божая Усіх Тужлівых Радасць“.
Згодна з заключэннем экспертызы, іконы выраблены на тэрыторыі Расійскай імперыі. Адна датаваная 17–18 стагоддзямі, дзве іншыя — 19 — пачаткам 20-га.
Агульны ацэначны кошт прадметаў склаў больш за 6 тыс. рублёў.
Іконы канфіскаваныя да рашэння суда.
У дачыненні да жанчыны распачаты адміністрацыйны працэс паводле ч. 2 арт. 15.1 КаАП (перамяшчэнне тавараў, якія падлягаюць мытнаму дэклараванню, праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза з утойваннем ад мытнага кантролю).
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаКурс наяўнага даляра ў верасні знізіўся на 1,3%, з пачатку 2026 года — вырас на 2,7%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУ верасні суседнія краіны ЕС зафіксавалі найменшую за паўгода колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа восем месяцаў звольнена на 7,3% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД перавышае 6 млрд долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 29 верасня — 1 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАляксандраў: Мне казалі, што мой лёс нікога не цікавіць, але я ведаў, што гэта не так (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



